Грамадства11

TikTok разблакаваў акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Як гэтага дамагліся?

17 ліпеня TikTok разблакаваў акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі на тэрыторыі Беларусі. Пра тое, як атрымалася гэтага дамагчыся і як прайшлі перамовы беларускіх дэмакратычных сілаў і кіраўнікоў гэтай сацыяльнай сеткі, выданне «Люстэрка» распытала ў дыпламатычнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага.

Фота ілюстрацыйнае

Дамагчыся разблакавання ўдалося ў выніку асабістай тэлефоннай размовы з прадстаўнікамі кампаніі. Як расказаў дыпламат, да сітуацыі яны паставіліся з «разуменнем і канструктыўна».

«У выніку нашай камунікацыі афіцыйныя акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі былі разблакаваныя. Дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні, уключаючы абмен неабходнай інфармацыяй і матэрыяламі, а таксама важнасць прасоўвання працэдуры верыфікацыі для аўтараў, каб пазбегнуць непажаданых сітуацый», — гаворыць Кучынскі.

На момант блакавання акаўнтаў 11 чэрвеня ў дэмакратычных сілаў не было прамой сувязі з кіраўніцтвам TikTok. Таму давялося выкарыстоўваць дыпламатычныя кантакты.

Так, адзін з дарадцаў прэм'ер-міністра еўрапейскай дзяржавы, з якімі Кучынскі меў зносіны напярэдадні блакавання, якраз быў знаёмы з прадстаўнікамі TikTok ў сваёй краіне. З яго дапамогай удалося ўсталяваць кантакт з кіраўніцтвам сацсеткі.

«У мяне раней была размова з адным з людзей на кіруючых пасадах. Тады і атрымалася данесці нашу пазіцыю — што сапраўды TikTok з’яўляецца адной з найважнейшых платформаў у Беларусі, асабліва сярод моладзі. І папрасілі разблакаваць акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі», — расказаў суразмоўца.

Падчас першай размовы Офіс Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікі сацсеткі абмеркавалі тое, якія крокі можна рабіць на апярэджанне, каб падобных блакаванняў больш не адбывалася. Акрамя таго, па словах Кучынскага, зайшла гаворка пра захаванне кантактаў і супрацоўніцтва ў будучыні. Таксама пагаварылі пра падтрымку беларускай мовы алгарытмамі сацсеткі і пра распрацоўку беларускага інтэрфейсу.

Сацсетка TikTok заблакавала акаўнты лідаркі беларускіх дэмсілаў Святланы Ціханоўскай і яе намесніка Паўла Латушкі для карыстальнікаў з Беларусі 11 чэрвеня 2025 года. Гэта быў першы выпадак, калі платформа абмежавала для карыстальнікаў з нашай краіны доступ да якіх-небудзь відэа. 

Каментары1

  • Карупцыйны лайфхак
    17.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады27

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская13

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»9

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады27

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць