Эканоміка44

У Мінску прадаюць гатовы бізнэс за $30 мільёнаў. Што за ён

Пакупніку абяцаюць стабільны і высокі пасіўны прыбытак.

Бізнэс-цэнтр «Аякс». Фота: rpt.realting.com

За трыццаць мільёнаў даляраў у Мінску прадаюць бізнэс-цэнтр «Аякс», які знаходзіцца на вуліцы Магілёўскай, 1.

Агульная плошча офісных памяшканняў — 16 804 м², а разам з паркінгам — 22 454 м². Шаснаццаціпавярховы будынак мае памяшканні вышэйшага класа «А». 

Як пазначана ў аб'яве, офісны будынак прадаецца разам з дзейнымі дамовамі арэнды, што мусіць прыносіць новаму ўласніку стабільны і высокі пасіўны прыбытак.

На сайце бізнэс-цэнтра можна ўбачыць, што большасць памяшканняў цяпер арандаваныя, але і вольных месцаў хапае. 

Найменшае вольнае памяшканне мае плошчу 254 м² і знаходзіцца на першым паверсе, метр арэнды ў ім каштуе 40 рублёў (менш за $14). Гэта больш за 10 000 рублёў, або $3400 за месяц.

Скрыншот: rpt.realting.com

Таксама вольнымі застаюцца шосты, восьмы, дзявяты і дзясяты паверхі. Плошча арэндных пляцовак складае ад 830 да 915 м², кошт за квадратны метр — ад 51 да 56 рублёў у месяц. То-бок за арэнду цэлага паверха арандатару трэба будзе плаціць ад 42 да 51 тысячы рублёў — каля $14300-$17400 за месяц.

Бізнэс-цэнтр «Аякс» належыць групе кампаній «Тапас». Плошчы ў арэнду тут пачалі здаваць з лета 2020 года. Нейкі час «Аякс» лічыўся доўгабудам, паколькі першы забудоўшчык не здолеў завяршыць будаўніцтва і быў вымушаны прадаць аб’ект.

Сярод уласнікаў «Тапаса» называўся хакеіст з каманды Аляксандра Лукашэнкі Павел Белы. Ён зарабіў вялізныя грошы, калі стаў атрымліваць зручныя і патэнцыйна прыбытковыя пляцоўкі пад забудову ў Мінску.

Каментары4

  • Юзаф
    23.07.2025
    на фасадзе гэтага будынка па вечарах з 2020 г дэманструецца вялікі чырв-зялёны сцяг. напэўна гэта адпужвае арандатараў
  • Фэйспалм
    23.07.2025
    Апошні абзац выдатны паказчык таго, што шалёныя грошы ў Беларусі могуць толькі тыя, хто з Лукашэнкам гуляе ў хакей, спіць, танцуе, ходзіць у лазню і гд.
  • 1
    24.07.2025
    Юзаф, Лукашенко-пес пометил свою терриорию(всю страну) своими кз-тряпками.

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц3

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

У Мінску 16‑гадовая дзяўчына на самакаце трапіла пад колы тралейбуса2

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць