Свет1313

Міністр замежных спраў Літвы заступіўся за Офіс Ціханоўскай

Літоўскі дэпутат-нацыяналіст Вітаўтас Сініца прапанаваў Міністэрству замежных спраў краіны скасаваць акрэдытацыю прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі, то-бок Офіса Святланы Ціханоўскай. Аднак сам міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс не бачыць для гэтага падстаў.

Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

«Статус, які прадстаўніцтву быў нададзены, дазваляе яму функцыянаваць, дзейнічаць, выконваць свае задачы, аб’ядноўваць дэмакратычныя сілы. […] На гэты момант я не бачу падстаў разглядаць гэта пытанне», — сказаў кіраўнік літоўскай дыпламатыі журналістам.

Член Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сойма Літвы Вітаўтас Сініца ў сваім звароце заяўляў, што Офіс Святланы Ціханоўскай, маўляў, карыстаецца гасціннасцю і добрай воляй Літвы не для прасоўвання добрасуседскіх адносін, а з мэтай стварэння своеасаблівай базы «альтэрнатыўнай Беларусі» ў Літве. Таксама ён абвінавачваў Ціханоўскую ў тым, што яна нібыта выразна не асуджае «ліцвінізм» і крытыкуе намеры Літвы абмежаваць іміграцыю з Беларусі з меркаванняў нацыянальнай бяспекі, чым нібыта ўмешваецца ва ўнутраныя справы краіны.

Таксама літоўскі парламентарый звярнуў увагу на нашумелае апошнім часам выказванне Сяргея Ціханоўскага пра магчымасць стварэння аўтаномных «астравоў» беларусаў. Сініца ўспрымае гэтыя выказванні як «пастаноўку пад сумнеў тэрытарыяльнай цэласнасці Літвы і яе дзяржаўнага ладу, таму яны павінны быць рашуча асуджаныя».

Сам Ціханоўскі адразу пасля таго, як ягоныя словы выклікалі скандал, патлумачыў, што меў на ўвазе зусім іншае.

Вітаўтас Сініца — палітолаг, філосаф і адзіны ў Сойме Літвы дэпутат ад нацыяналістычнай партыі Нацыянальнае аб'яднанне. Партыя сабрала 2,93% галасоў на выбарах 2024 года і па партыйных спісах у парламент не прайшла, але Сініца ў другім туры перамог у віленскай акрузе Каралінішкі-Замачак свайго суперніка з партыі «Саюз Айчыны».

Каментары13

  • Рука руку мое?
    23.07.2025
    Гэты міністр увогуле разумее, што гаворыць? Якое "аб'ядноўваць дэмакратычныя сілы"? Чым? Дзікпікамі? Гэтыя людзі ўжо даўно абстрагаваліся не толькі ад іншых дэмакратычных сілаў, але і ад грамадства беларускага ў цэлым.
    Хто даў гэтаму міністру права намінаваць менавіта Святлану ЦІханоўскую як нейкую прадстаўнічку? Якая працэдура змены кіраўніцтва ў гэтай структуры?
    Мы, беларусы, не задаволеныя дзейнасцю і адсутнасцю вынікаў працы Ціханоўскіх і Ко. Патрэбны новы рухавік!
  • Хаха
    23.07.2025
    Якое вывучэнне літоўскай мовы, калі самі пастаянна пагражаюць выгнаць? Навошта яна, калі заўтра дадуць каленках пад зад ні за што?
  • Мх
    23.07.2025
    "Член Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Літвы Вітаўтас Сініца прапанаваў Міністэрству замежных спраў краіны скасаваць акрэдытацыю прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі, то-бок Офіса Святланы Ціханоўскай. Аднак сам міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс не бачыць для гэтага падстаў." Ну, гэта да новага міністра МЗС.
    "Вітаўтас Сініца ў сваім звароце заяўляў, што Офіс Святланы Ціханоўскай, маўляў, карыстаецца гасціннасцю і добрай воляй Літвы не для прасоўвання добрасуседскіх адносін, а з мэтай стварэння своеасаблівай базы «альтэрнатыўнай Беларусі» ў Літве. Таксама ён абвінавачваў Ціханоўскую ў тым, што яна нібыта выразна не асуджае «ліцвінізм» і крытыкуе намеры Літвы абмежаваць іміграцыю з Беларусі з меркаванняў нацыянальнай бяспекі, чым нібыта ўмешваецца ва ўнутраныя справы краіны." І гэтаму беларусы сваім існаваннем пачалі замінаць. Я калісці пісаў, што белерусы ператвараюцца ў "новых яўрэяў" (народ без зямлі), моцна залежны ад "надвор'я" у галаве чыноўнікаў краіны, якая дае прытулак. А калі наступныя чыноўнікі проста выганяць беларусаў? Раней расейская мова сярод т.зв.
    "дэмакратычнай суспольнасці" лічылася ледзь не "крытэрам адэкватнасці", а цяпер за расейскамоўнасць пачынаюць паўсюдна біць.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ16

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць