Грамадства77

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ

Літоўская разведка зафіксавала, што беларускі КДБ актывізаваў дзейнасць у дачыненні да беларускай дыяспары за мяжой — у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых краінах. Паводле звестак Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы (ДДБ), праз сацыяльныя сеткі КДБ спрабуе вербаваць беларусаў, што жывуць за межамі краіны, піша Delfi.lt.

Будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў Мінску. Фота: Наша Ніва

Супрацоўнікі КДБ, як сцвярджае літоўская разведка, не хаваюць сваёй прыналежнасці да спецслужбаў і выходзяць на сувязь з прадстаўнікамі дыяспары, прапаноўваючы ім супрацоўніцтва — за грошы, новыя беларускія пашпарты, бяспечнае вяртанне на радзіму. Узамен яны чакаюць інфармацыю пра дэмакратычны рух, настроі ў асяроддзі апазіцыі і іншыя звесткі, цікавыя беларускім уладам.

Калі людзі адмаўляюцца супрацоўнічаць, КДБ ужывае ціск — пагражае бяспецы іх сваякоў у Беларусі. Акрамя таго, спецслужбы Беларусі і Расіі праводзяць псіхалагічныя і інфармацыйныя аперацыі супраць дыяспары, у тым ліку з выкарыстаннем Telegram. Праз фэйкавыя вакансіі і аб'явы іх падбухторваюць на супрацьпраўныя дзеянні, каб справакаваць канфлікты паміж беларусамі і літоўскім грамадствам.

Асобна адзначаецца, што ўзрасла колькасць нападаў на Офіс Святланы Ціханоўскай — каб перашкодзіць яе дзейнасці.

У сувязі з гэтым літоўская выведка заклікае беларусаў, што знайшлі прытулак у Літве, не паддавацца на правакацыі і папярэджвае, што супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі можа мець крымінальныя наступствы.

Каментары7

  • Барадзед
    24.07.2025
    Удакладненне Агенцыі Рэкс, кдбшники подыгрывают демсилам: вы боритесь против нас, и мы будем бороться против вас.
  • Лапідарнае брахло
    24.07.2025
    Літоўцы пішчом просяцца ў Расію? Таму шчэмяць адзіных саюзьнікаў? Беларускіх апазіцыянераў? Дзе мазгі?
  • Пытаньнечка
    25.07.2025
    А як праходзіць пошук летувіскіх патрыётаў якія за грошы КДБ ці ФСБ, а можа і задарма размалеўваюць Вільню надпісамі кшталт "Вільня Hawa"?
    Ваша, ваша, ніхто не адмаўляе, але ж вы паліцесь як шпілевая чэпіга і падмышкін))

    Пакуль КДБ здраднікаў сярод беларусаў толькі спрабуе вербаваць, сярод летувісаў яны ужо сфармавалі некалькі харугваў, хоць заўтра пад Грунвальд адпраўляй. Заклікаю ДДБ тэрмінова пашукаць гэтых калабарантаў напрыклад у фб-суполцы Сьвітоніса.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча7

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча7

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць