Грамадства11

«Беларускім Мальдывам» пад Ваўкавыскам могуць даць ахоўны статус

Знакамітыя крэйдавыя кар’еры, вядомыя пад умоўнай назвай «Беларускія Мальдывы» пад Ваўкавыскам могуць атрымаць статус помніка прыроды. Пра гэта БелТА расказаў загадчык сектара запаведнай справы НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Уладзімір Усцін.

Фота: БелТА

Падрыхтоўкай навуковага і навукова-тэхнічнага абгрунтавання аб наданні статусу геалагічнага помніка прыроды мясцовага значэння крэйдавым кар’ерам у Ваўкавыску пад назвай «Краснасельскія Мальдывы» займаўся калектыў сектара запаведнай справы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах. На падставе гэтага абгрунтавання далей будзе прымацца рашэнне аб устанаўленні гэтага статусу.

Паводле слоў Уладзіміра Усціна, для прыняцця такога рашэння ёсць некалькі прычын.

«Першая — ініцыятыва землекарыстальніка. Гэта, у тым ліку, «ААТ Краснасельскбудматэрыялы», які эксплуатаваў крэйдавыя кар’еры, то бок ажыццяўляў здабычу, а таксама мясцовыя органы ўлады. Ёсць асноўная задача — захаваць комплекс для наступнага навуковага вывучэння. У нас ёсць шэраг навуковых публікацый. Навукоўцы, біёлагі, батанікі, заолагі даследуюць, як адбываецца першасная сукцэсія на гэтых тэрыторыях (змена адной біялагічнай суполкі іншай у выніку ўздзеяння чалавека). Гэта адзін са спосабаў аднаўлення экасістэм і даволі важны аспект.

Другая прычына — турыстычная. Калі кар’еры будуць помнікам прыроды, гэта дасць магчымасць умерана выкарыстоўваць гэтыя тэрыторыі як для экалагічнага, так і для іншых відаў турызму. Пры гэтым неабходны рацыянальны падыход: трэба будзе вылучыць участкі, пэўныя зоны, дзе можна арганізаваць дадатковыя аглядныя пляцоўкі, размясціць палаткі для кемпінгу, — патлумачыў прадстаўнік НАН.

Каментары1

  • .
    02.08.2025
    «Краснасельскія Мальдывы»

    Які сорам. Яны і ў афіцыйнай назве помніка жадаюць замацаваць гэты неа-тапонім з правінцыйнымі комплексамі. Знайдзіце адэкватную мясцовую назву, не шукайце псеўда мальдывы, швейцарыі, версалі і г.д.

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць