Грамадства3737

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Уладлена Зайцава суправаджае Лукашэнку не толькі на балах, але і, падобна, у замежных паездках. Калісьці «афіцэр» Зайцава працавала на мытні, але пасля конкурсу «Міс Беларусь» многае змянілася.

Фота тут і далей: сацсеткі Уладлены Зайцавай

Сям'я Уладлены даволі простая. Маці працавала на «Магілёўхімвалакно», бацька даслужыўся да капітана міліцыі, але ў 2003 годзе трапіў пад скарачэнне. Пасля працаваў у розных месцах — быў начальнікам аховы (такія даныя ў базах «Белпола»).

Сама Уладлена скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова.

У 2020 годзе працаўладкавалася ў Магілёўскую абласную філармонію.

Адначасова дзяўчына займалася ў Таццяны Палазковай — кіраўніцы Цэнтра моды і Творчага цэнтра ў Магілёве. Там жа рыхтуюць прыгажунь да афіцыйных мерапрыемстваў. Палазкова вучыць даўганогіх і стройных дзяўчат выносіць чыноўнікам кветкі ці сустракаць Лукашэнку ў рэгіёнах хлебам-соллю.

Уладлена таксама была на розных ідэалагічных мерапрыемствах — дзесьці трэба ў нацыянальным строі пастаяць, дзесьці перадаць чыноўніку сімвалічны ключ ад новай паліклінікі.

Узнагароджанне работнікаў падатковых органаў (Уладлена з кветкамі), 2020 год. Фота: mogilevnews.by

У 2021 годзе Уладлена перайшла працаваць на мытню. Тады ж дзяўчына паўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь». 

У выніку яна засталася без кароны каралевы, але праз некалькі месяцаў прыгажуні даручылі танчыць з Лукашэнкам на Рэспубліканскім балі моладзі. Потым яны не аднойчы з’яўляліся разам на публіцы.

Уладлена Зайцава з Аляксандрам Лукашэнкам, 2021 год. Фота: БелТА

Пасля таго конкурсу Уладлена змяніла месца працы — перайшла ў Нацыянальную школу прыгажосці. Летам 2022 года ў яе працоўнай кніжцы з’явіўся новы запіс — Адміністрацыя Лукашэнкі. Менавіта там, згодна з базай «Кіберпартызанаў», і па сёння афіцыйна працуе Уладлена.

Уладлена Зайцава на інаўгурацыі Лукашэнкі

Уладлена любіць брэндавыя рэчы. На інаўгурацыю Лукашэнкі сёлета яна прыйшла з белай класічнай сумачкай Chanel. Мініяцюрны аксэсуар з мяккай скуры і ланцужковым рамнём каштуе цяпер у фірмовай краме ад 5 да 7 тысяч еўра (залежыць ад памеру і матэрыялу — напрыклад, скура ягняці або цялячая скура).

Для гэтага ж мерапрыемства дзяўчына выбрала блузку італьянскага брэнда класа люкс Elisabetta Franchi. Першапачаткова такая каштавала каля 400 еўра.

Час ад часу на Уладлене можна пабачыць рэчы і з мас-маркету. Напрыклад, для прагулкі ля Опернага тэатра цёплым майскім днём яна выбрала майку ад расійскага брэнда «Твоё». Але сонечныя акуляры — Jimmy Choo, такія каштуюць такія каля 400 даляраў.

На фота, на якім Уладлена абедае ў рэстаране «Кантраст», на тонкім запясці дзяўчыны можна пабачыць гадзіннік, падобна, швейцарскага прэміяльнага брэнда TAG Heuer, лімітаванай калекцыі 2020 года. Кошт на такую мадэль у фірмовых буціках і ў афіцыйных дылераў даходзіў да 4 тысяч еўра.

Калі-некалі дзяўчына носіць і мерч Лукашэнкі — напрыклад, кепку з яго цытатай.

Сярод хобі Уладлены — катанне на горных лыжах. Сёлета яна выклала здымак з горналыжнага курорту ва Узбекістане. Для актыўнага адпачынку дзяўчына выбрала куртку нямецкага брэнда прэміум-класа Bogner. Цяпер такая каштуе ад 1700 еўра.

У вольны час Уладлена таксама грае ў квізы, спявае ў караоке і бывае з сяброўкамі на канцэртах. Напрыклад, у маі танчыла пад «Руки вверх».

Мяркуючы па сацыяльных сетках Зайцавай, яна даволі часта суправаджае Лукашэнку ў паездках — нават калі не трапляе ў аб’ектывы дзяржаўных СМІ. Так, восенню 2022 года Уладлена, падобна, была побач з палітыкам падчас яго першага афіцыйнага візіту ў Абхазію.

Уладлена ў Абхазіі. Меркавана, фота зроблена ў Абхазіі падчас візіту Лукашэнкі

А сёлета дзяўчына была з ім у Маскве на парадзе 9 мая і здымала відэа, як Лукашэнка вітае беларускіх вайскоўцаў. Супадзенне ці не, але і ў Кітай Уладлена сёлета трапіла.

Каментары37

  • Аяяяяй
    02.08.2025
    Скромненько-бедненько
  • Мне просто спросить
    02.08.2025
    А что, сумочку от галантеи зашквар подарить молодой любовнице?))
  • его провосходительство любил домашний шпиц и брал под покровительство хорошеньких девиц
    02.08.2025
    Мне просто спросить, только если саму галантею

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?2

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Ушакоў дапусціў вывад расійскіх войскаў з Данбаса7

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка9

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?2

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць