Свет1010

Расія заявіла, што больш не звязаная абмежаваннямі на разгортванне ракет сярэдняй і меншай далёкасці

Міністэрства замежных спраў Расіі выдала заяву, у якой сцвярджае, што Расія больш не лічыць сябе звязанай ранейшымі абмежаваннямі на размяшчэнне ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД).

Здымак ілюстрацыйны. Фота: РИА-Новости

Расійскае МЗС заяўляе, што пасля таго, як у 2019 годзе ЗША выйшлі з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД), Расія сама прапанавала ўвесці добраахвотны мараторый на размяшчэнне такіх ракет на зямлі. Аднак заходнія краіны гэты заклік праігнаравалі. Такія ракеты, маўляў, ужо ўдзельнічаюць у вучэннях у Еўропе і Азіі, у тым ліку ў Даніі, на Філіпінах, у Аўстраліі і Палау. У гэтых вучэннях выкарыстоўваліся ракетныя комплексы, такія як Mk70, Typhon, Dark Eagle, HIMARS з ракетамі PrSM — усе яны маюць далёкасць, якая адпавядае класу РСМД.

Акрамя гэтага, некаторыя краіны-саюзнікі ЗША, уключаючы Германію, ужо абвясцілі пра гатоўнасць з 2026 года прыняць у сябе гэтыя сістэмы на працяглы тэрмін. Таксама некаторыя краіны плануюць закупіць ці распрацаваць свае ўласныя ракеты з далёкасцю да 5500 кіламетраў.

У сувязі з гэтым Расія, як заяўляе яе МЗС, больш не лічыць сябе звязанай ранейшымі аднабаковымі абмежаваннямі на размяшчэнне РСМД і можа прыняць адпаведныя вайскова-тэхнічныя меры ў адказ. Канчатковыя рашэнні будуць прынятыя ўрадам Расіі ў залежнасці ад далейшага развіцця сітуацыі.

1 жніўня падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам на востраве Валаам прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў пра запуск у серыйную вытворчасць ракетнага комплекса «Арэшнік». Ён таксама дадаў, што пытанне пастаўкі «Арэшніка» ў Беларусь будзе закрыта да канца года, цяпер выбіраюць месца яго размяшчэння.

Каментары10

  • Ёсік
    04.08.2025
    муравейка, хрэнін, вальфовіч ды іншыя ваякі ў далоні пляскаюць - мара спраўдзілася, Беларусь зноў з ЯЗ, як і ў часы саўка патрапіла на мапы ЗША і НАТО на зьнішчэньне ў першыя хвіліны пачатку вайны. Пенсіянеры і лукашысьцікі карагоды павінны вадзіць, радуючыся, што хутка вакол Асіповічаў чырвоных кругоў намалявалі. лукашэнка вар'ят.
  • Jirży Kuchrż
    04.08.2025
    спакуха , гэтая іх ,,зброя,, ржавая .
    як буханкі .
    яна не паляціць
  • Nn
    04.08.2025
    Геноцид белорусского 6арода

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць