Грамадства66

На Лепельшчыне рэабілітавалі бабра, які нібыта высушыў цэлае возера

У Лепельскім раёне Віцебшчыны амаль цалкам высахла возера Кастрыцкае. Спачатку мясцовыя жыхары падазравалі, што ў бядзе вінаваты бабёр — маўляў, ён мог пракапаць нару ў дамбе, як гэта ўжо было летась. Але эколагі праверылі гэтую версію і слядоў бабра не знайшлі, паведамляе АНТ.

Тое, што засталося ад возера Кастрыцкага

Высветлілася, што прычына іншая: пасля моцных залеў 19 ліпеня ўзровень вады зменшыўся прыкладна на паўметра, пачаўся размыў берагоў. 23 ліпеня дамба не вытрымала і яе прарвала. Рыбаловы спрабавалі ўратаваць возера, але безвынікова.

Цяпер вадаём амаль ператварыўся ў балота — рыба загінула, птушкі пакінулі гэты край. Адрадзіць возера можна, калі засыпаць пралом і ўмацаваць дамбу з дапамогай спецтэхнікі.

Каментары6

  • Андрусь
    11.08.2025
    Калі гэта вадаём, створаны перакрыццём рэчкі дамбаю, то гэта не возера, а сажалка.
  • габрусь
    11.08.2025
    Андрусь, тады і Вілейскае вадасховішча - сажалка?
  • .
    11.08.2025
    У папярэднім артыкуле пісалі "штучнае возера", у гэтым засталося проста "возера".
    Правільна "вадасховішча", часам "сажалка".

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць