Грамадства

Ісьціна ў "Белтрансгазе", а не ў віне

Сёньня расейцы забараняюць увоз віна, заўтра забароняць увоз цукру. Калі ж капнуць яшчэ глыбей, то гэта пытаньне коштаў на газ, адзінай валюты, канстытуцыйнага акту. Віно – толькі прыватны момант.

Не пасьпеў як сьлед адгарэць у Расеі скандал, зьвязаны з забаронай на продаж малдаўскіх і грузінскіх вінаў, як галоўны дзяржаўны санітарны ўрач гэтай краіны Генадзь Анішчанка заявіў, што ў найбліжэйшай будучыні можа быць забаронены і ўвоз він зь Беларусі. У расейскіх спэцыялістаў «узьніклі пытаньні» адносна якасьці беларускай прадукцыі.

І калі справа з малдаўскім і грузінскім віном набывала відавочныя палітычныя матывы, то якіх мэтаў хоча дасягнуць расейскі бок, забараніўшы беларускае віно, невядома. У Беларусі амаль не расьце вінаграднік – а большасьць віна гатуецца з прывазной з Малдовы сыравіны, – таму сур’ёзнага ўдару для эканомікі ня будзе.

Памочнік старшыні па сувязях з грамадзкасьцю канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Пётр Кавуноў кажа, што гэтае прадпрыемства сёлета наогул не гандлявала ні віном, ні гарэлкай з Расеяй. Бо зь віном не вытрымліваецца канкурэнцыя ў цане, а з гарэлкай – няма акцызнай маркі. Кавуноў мяркуе, што найхутчэй тут гаворка вядзецца пра нейкаю партыю «чарніла», што кантрабандным шляхам трапіла ў якую-небудзь Смаленшчыну з суседняй Магілеўскай вобласьці. «У Расеі ўвогуле амаль не засталося вінных заводаў, усё стаіць у запусьценьні, таму зусім ня дзіўна што нехта цягае лесам зь Беларусі «бырла». Гэта выгадная справа, на якой можна добра зарабіць, – зазначае П.Кавуноў. – Калі ж высьветліцца, што нехта паставіў няякасны прадукт у Расею, то гэтыя людзі натуральна павінны быць пакараныя».

На менскім заводзе вінаграднага віна і на клімавіцкім лікёрагарэлачным заводзе нам паведамілі, што ня маюць гандлю з Расеяй, хоць і плянавалі ў найбліжэйшы час яго пачаць. Зараз жа яны няпэўныя, што здарыцца ў гэтай сытуацыі.

Эканаміст Зьміцер Бабіцкі кажа, што забарона на ўвоз віна ў Расею ня стане фатальнай для беларускай эканомікі, яна літаральна адаб’ецца на некалькіх сотнях чалавек, што працуюць на заводах, якія маюць гандаль з Расеяй. «Наша вінная прамысловасьць надта невялікая ў параўнаньні з Малдовай і Грузіяй».

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі раіць разглядаць пытаньне з магчымай забаронай у шырэйшым кантэксьце. «Ідзе мытная вайна. Нядаўна беларускі бок затрымаў на мяжы расейскія фуры з непадакцызным таварам. Сёньня расейцы забараняюць увоз віна, заўтра яны, магчыма, забароняць увоз цукру ці нечага іншага, – кажа А. Класкоўскі. – Калі ж капнуць яшчэ глыбей, то гэта пытаньне коштаў на газ, адзінай валюты, канстытуцыйнага акту і г.д. А віно – толькі прыватны момант».

З усяго відаць, Расея сапраўды выпрацавала стратэгію «віннага тэрарызму» для непадкантрольных ёй краінаў СНД, але ў беларускім выпадку яна ня будзе мець амаль ніякіх наступстваў. Таму і гэты крок Расеі выглядае вельмі дзіўным. Чакаем іншых забаронаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць