Заява прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прагучала падчас прамовы, у якой ён абвяшчаў пра ўвядзенне Нацыянальнай гвардыі ў Вашынгтон для ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю ў сталіцы.

«Мне проста сорамна знаходзіцца тут [у Вашынгтоне]. У пятніцу я паеду ў Расію сустракацца з Пуціным. Я не хачу, каб казалі пра тое, якой небяспечнай, бруднай і агіднай стала гэтая некалі выдатная сталіца», — сказаў Трамп.
Магчыма, што гэта толькі агаворка прэзідэнта ЗША. Раней паведамлялася, што сустрэча Дональда Трампа і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пройдзе ў амерыканскім штаце Аляска.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары
[Зрэдагавана]