Грамадства1919

Буйны перавозчык адмяняе 75% рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй

Большасць пасажыраў, якія былі павіны ехаць «Еўралайнсам» з Беларусі ў Літву ці назад 12 жніўня, атрымалі паведамленні, што іх рэйсы адменены. На іншыя даты адмены ўжо таксама сыпяцца.

Фота: Eurolines

Стала вядома, што на 12 жніўня буйны перавозчык «Еўралайнс» адмяніў 20 рэйсаў з 26 паміж Беларуссю і Літвой. Засталіся толькі рэйсы з Мінска ў Вільню на 14.20, 16.00 і 20.00, а таксама з Вільні ў Мінск на 6.40, 9.00 і 13.00.

Пасажыры, які мелі квіткі на іншыя рэйсы, ужо пачалі атрымоўваць паведамленні аб адмене. Як стала вядома «Нашай Ніве», тычыцца гэта не толькі рэйсаў на 12 жніўня. Людзям, якія мелі квіткі на 13 жніўня, таксама прыходзяць паведамленні аб адмене.

Афіцыйная прычына такой сітуацыі пакуль не агучваецца. Тыя, каму пашанцавала звязацца са службай падтрымкі, атрымалі ветлівы адказ, што перавозчык робіць усё магчымае для таго, каб выправіць сітуацыю. Але калі колькасць рэйсаў «Еўралайнсу» будзе адноўлена і ці адбудзецца гэта ўвогуле, невядома.

Анлайн-сэрвіс продажу квіткоў Infobus абяцае, што грошы за квіткі на адмененыя рэйсы вернуць у 100% аб'ёме. Але тых, каму тэрмінова трэба трапіць на самалёт, каб адляцець з Вільні ў адпачынак, ці, наадварот, вярнуцца з Еўрасаюза ў Беларусь, гэта суцяшае мала.

У памежных чатах абстаноўка нервовая. «Тут не паніка, тут інфаркт, — напісала адна з жанчын. — За 2,5 гадзіны даведалася пра адмену, добра, што на вакзал не паехала, а села з папутчыкам да Вільні».

Цяпер найбліжэйшая дата, на якую пакуль яшчэ можна набыць квіткі з Мінска ў Вільню без перасадак, — 16 жніўня. З Вільні ў Мінск пакуль ёсць варыянты нават на вечар 12 жніўня.

Каментары19

  • Дзякуй Макс Корж
    12.08.2025
    Літоўцы паглядзеді канцэрт і такія - ну на**р.
  • Коржык
    12.08.2025
    Пріходзіце на моі концерты в росіі
  • 00
    12.08.2025
    Дзякуй Макс Корж, Лука, видаць, так сама. А потым прыбегли яго псы у мински офис и вось выник, не? Такога сьвята у турме не зрабиць николи тяни-толкаям.)))

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране6

Светабнаўляецца6

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране6

Светабнаўляецца6

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць