Здарэнні22

«Разламаўся пазванок». У Гродне падлетак пайшоў скакаць на батутах — і цяпер не адчувае ні рук, ні ног

16-гадовы хлопец няўдала прызямліўся і атрымаў удар спіннога мозгу. Ён ужо перажыў смяротна небяспечную аперацыю, паведамляе «Анлайнер».

Фота: «Анлайнер»

Усё адбылося 5 жніўня ў спартыўна-забаўляльным цэнтры Gagarin у Гродне. 16-гадовы хлопец прыйшоў туды паскакаць на батутах з сябрамі.

У які момант адбылася траўма, бацька падлетка Аляксандр дакладна не ведае. Як ён зразумеў, была серыя вельмі моцных скачкоў, у тым ліку са спробамі зрабіць сальта, адзін з якіх скончыўся моцным ударам.

«Сын сказаў, што ў іншых батутных цэнтрах, дзе ён быў, паралон унізе як бы «прытарможвае», а тут, наадварот, паскарае. Але я там [у батутных цэнтрах] ні разу не быў, таму нічога сказаць не магу», — расказаў мужчына.

Пасля прызямлення хлопец адразу ж страціў адчувальнасць ног і рук, але заставаўся ў прытомнасці. У дзіцячым цэнтры адразу ж выклікалі хуткую. Падлетка з траўмай спачатку даставілі ў дзіцячую бальніцу, а пасля перанакіравалі ў БХМД Гродна. Там экстранна правялі камп'ютарную тамаграфію і той жа ноччу зрабілі складаную аперацыю з удзелам аднаго з найлепшых нейрахірургаў Беларусі Андрэя Шведа.

«Перад аперацыяй спусціўся доктар, ён сказаў, верагоднасць таго, што не выжыве, вельмі вялікая <…> Пасля аперацыі нам казалі чакаць трое сутак — яны самыя небяспечныя. Цяпер ніхто нічога канкрэтнага не кажа, усе разводзяць рукамі, трэба час. Магчыма, будзе інвалідам, магчыма, не будзе. Але ўпэўненасці ў тым, што ўсё будзе добра, няма наогул ніякай», — падзяліўся бацька.

Хлопец усё яшчэ знаходзіцца ў рэанімацыі, але ў найбліжэйшыя дні яго павінны перавесці ў звычайную палату. Са станоўчых змен: ён стаў адчуваць руку і патрэбу хадзіць у туалет.

«У яго удар спіннога мозга. Пры падзенні зламаўся пазванок, які націснуў на спінны мозг. Гэты пазванок прыбралі, паставілі замест яго «памадку» і замацавалі пласцінай на двух балтах. Спінны мозг не разарваны, абалонка цэлая, але адбыўся крывацёк, удар», — тлумачаць здарэнне ў сям’і і просяць падкрэсліць, што вельмі ўдзячныя дактарам і ўсяму медперсаналу бальніцы.

Як расказаў Аляксандр, міліцыя цяпер праводзіць праверку па факце здарэння. У батутным цэнтры каментаваць здарэнне адмовіліся.

Гэта ўжо не першае здарэнне ў батутных цэнтрах Беларусі. Траўматолагі-артапеды перыядычна звяртаюць увагу бацькоў на тое, што скачкі нельга лічыць на 100% бяспечнай забаўкай. Асабліва небяспечныя батуты для маленькіх дзяцей і падлеткаў, якія часта спрабуюць зрабіць сальта ў скачку ці паўтарыць небяспечныя трукі.

Каментары2

  • Андрусь
    14.08.2025
    Плюс яшчэ адна фобія. Бедны хлопча.
  • Ну вось і ўсё ..
    15.08.2025
    У Польшчы, калі нешта падобнае рэгулярна здараецца, то папросту "вынішчаюць" усю тую галіну забаў. Некалькі гадоў таму, там у Польшчы, у клюбе, дзе рабілі квэсты з пошукамі выйсьця з лабірынту, загінулі дзеці. Зараз ніводнага квэст-клюба ў Польшчы няма. Як прыклад. А так, калі нешта надзвычайнае здараецца, то клюб зачыняюць адразу беззваротна. Таму ўладальнікі і сочаць каб уме працавала належна.

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома6

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палкоўнік. Прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў ваенкам8

Сям'я з пасёлка Лясны страціла надзею на кватэру праз школьніцу2

У Магілёве адкрываецца бар Сергея Жукава з групы «Руки Вверх!»

Ганна Шаркунова прэзентавала новую песню

Найгоршае фота за ўсе часы: Трамп абурыўся здымкам на вокладцы часопіса Time13

Ціханоўская: Сёння найлепшы дзень для таго, каб падзякаваць тым, хто дараваў нам жыццё3

У фінале «Сваёй гульні» гульцы не змаглі адказаць на пытанне пра беларускае павер’е. А вы пра такое ведалі?9

Блогерка Баба Нюра другі раз выйшла замуж — за гітарыста «Драздоў»7

Дарадца Наўседы: Канчатковае рашэнне па ахове Ціханоўскай яшчэ не прынятае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома6

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць