Грамадства44

БПЦ яшчэ раз змяніла свой лагатып — Маскве можа зноў не спадабацца

Пасля заўвагі з Масквы БПЦ вярнула згадку пра Маскоўскі патрыярхат. А цяпер зноў вырашыла зрабіць акцэнт на тым, што царква беларуская.

Патрыярх Кірыл і мітрапаліт Веніямін. Фота: БПЦ

Беларуская праваслаўная царква другі раз за месяц змяніла лагатып.

У ліпені Сінод РПЦ зрабіў Мінску заўвагу. У Маскве заўважылі, што БПЦ не выкарыстоўвае ў сваёй назве згадку аб сваёй прыналежнасці да Маскоўскага патрыярхата. У пачатку жніўня БПЦ «паправілася»: на лагатыпе на сайце назву змянілі на «Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхата». А ўласна «Беларуская праваслаўная царква» напісалі ў дужках.

Скрыншот «Хрысціянскай візіі»

У апошнія дні лагатып змянілі яшчэ раз, звярнула ўвагу «Хрысціянская візія». У экзархаце вырашылі памяняць дзве часткі назвы месцамі, каб надпіс «Беларуская праваслаўная царква» ўсё ж быў дамінуючым. Цяпер на лагатыпе згадка пра Маскоўскі патрыярхат пазначаная ў дужках.

Каментары4

  • Ну дык ціпер правільна напісана
    15.08.2025
    Суповой пакетик, Царква Беларуская, а енты Экзархат у Мацкве... Ну чыво ні так? Хто хочыт Экзархат едзет у Маскву (у секту), ну а праваслаўныя ў Беларускую праваслаўную. Як бы лагічна
  • Т
    15.08.2025
    Толькі тады, народзе, зажывеш ты шчасліва калі маскаля над табою ўжо ня будзе....
  • Заберите кто-нибудь у Карпова компутер
    15.08.2025
    Пускай для свиноферм с криптой дизайны дальше рисует

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць