Грамадства22

Лукашэнка прапанаваў стварыць холдынг з дзяржаўных і прыватных фармацэўтычных прадпрыемстваў

15 жніўня ў Мінску адбылася нарада па развіцці біяфармацэўтыкі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Ён прапанаваў стварыць адзіны арганізацыйны механізм, у якім дзяржаўныя і прыватныя фармацэўтычныя прадпрыемствы маглі б працаваць разам на аснове агульных інтарэсаў, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

На сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі Віцебскага аблвыканкама, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Камітэта дзяржаўнага кантролю, урада, адміністрацыі Лукашэнкі, НАН Беларусі, а таксама прадстаўнікі бізнэсу і навуковай супольнасці.

Першапачаткова асноўны даклад павінен быў зрабіць старшыня Віцебскага аблвыканкама, бо галоўная ўвага надавалася правальнай працы кампаніі «БелВітуніфарм», якая дзейнічае ў Віцебскім раёне. Аднак Лукашэнка вырашыў пашырыць гэтую тэму перадаў слова старшыні Прэзідыума НАН Уладзіміру Караніку, які раней узначальваў Міністэрства аховы здароўя.

Абмяркоўвалася, што ў холдынг «Белфармпрам» уваходзяць толькі вытворцы медыцынскіх прэпаратаў, а вытворцы ветэрынарных вакцын падпарадкоўваюцца пераважна Мінсельгасхарчу.

І дзяржаўныя, і прыватныя прадпрыемствы цяпер дзейнічаюць асобна, што, паводле Лукашэнкі, вядзе да непатрэбнага дублявання вытворчасцяў і канкурэнцыі.

Таму ён заявіў, што дзяржава мае рэгулятарныя інструменты, але, маўляў, замест «выкручвання рук» трэба аб’ядноўваць намаганні. Ён прапанаваў разгледзець стварэнне холдынгу, які б улічваў інтарэсы і дзяржаўных, і прыватных кампаній, але пры гэтым нібыта празмерна ўмешвацца ў працу бізнэсу не плануецца.

«У нас з'явілася куча разрозненых прадпрыемстваў, якія, можа быць, і дублююць вытворчасці дзяржаўных. А можа быць, незразумела навошта канкуруюць потым на рынках і іншае. Чаму мы не можам стварыць пэўны холдынг, дзе былі б улічаныя інтарэсы і дзяржаўных, і прыватных [прадпрыемстваў]?» — заявіў Лукашэнка.

Каментары2

  • анатам
    15.08.2025
    "Отличная идея" - объединить людей и животных... Давно пора в этом государстве...
  • Проста як сасуд
    17.08.2025
    Ха-ха-ха
    Гл. мой каментар пад папярэднай навіною пра правал у працы БелВітуніфарм

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць