Кіно

Беларускія акцёры, якія сыгралі галоўныя ролі ў нямецка-аўстрыйскім фільме, атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лакарна

Сам фільм, які часткова здымалі ў Беларусі, таксама адзначаны журы.

Кадр з фільма «Белы слімак». Фота: Panama Film / Raumzeitfilm

16 жніўня ў швейцарскім горадзе Лакарна адбылася цырымонія закрыцця і ўручэння ўзнагарод аднаго з самых прэстыжных міжнародных кінафестываляў. У асноўным конкурсе быў прадстаўлены фільм «Белы слімак» — сумесная праца аўстрыйска-нямецкага рэжысёрскага дуэта Эльзы Кремсер і Левіна Петэра. Стужка прысвечаная гісторыі кахання ў сучаснай Беларусі.

Фільм быў высока ацэнены журы і атрымаў дзве ўзнагароды: спецыяльны прыз журы (другая па значнасці ўзнагарода фестывалю) і прыз за акцёрскую ігру, які быў уручаны выканаўцам галоўных роляў — Марыі Імбро і Міхаілу Сянькову.

Фільм распавядае гісторыю кахання двух аўтсайдараў, якія перакульваюць светы адно аднаго з ног на галаву. Адначасова — гэта даследаванне адзіноты, якое пранізвае сучаснае жыццё, і тых тонкіх нітак, якія звязваюць і руйнуюць чалавечыя адносіны, піша Reform.

Героі фільма — маладая мадэль Маша, якая марыць пра кар’еру ў Кітаі, і мастак і працаўнік морга Міша.

«Наш фільм — пра пераломны момант. Ці гэта адносіны двух персанажаў ці найноўшая гісторыя Беларусі: гаворка ідзе пра нявырашаныя пытанні, звернутыя ў яшчэ не разгаданую будучыню», — кажуць пра свой фільм рэжысёры.

Для здымачнай групы, якая складаецца з прафесіяналаў з некалькіх краін, здымкі ў Беларусі сталі беспрэцэдэнтным вопытам, яны патрабавалі пастаяннай абачлівасці, каб пазбегнуць непажаданай увагі. Падрыхтоўка і самі здымкі занялі дзесяць гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й21

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Моцныя маразы адступілі. Ніжэй за 20 градусаў амаль няма

Трамп заявіў пра візіт Сі Цзіньпіна ў ЗША

Кітай акружае Афрыку сеткай партоў2

Зяленскі: На полі бою загінулі каля 55 тысяч украінскіх вайскоўцаў3

Летась Беларусь паставіла рэкорд па экспарце сельгаспрадукцыі2

Расія заявіла, што больш не лічыць сябе звязанай дамовай аб абмежаванні ядзернага арсенала3

У ЗША вынеслі пажыццёвы прысуд мужчыну, які рабіў замах на Трампа1

Пад Гомелем будуюць свінакомплекс, які стане найбуйнейшым у Беларусі3

«Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны». Што беларусы гавораць пра цемрадзь на гарадскіх вуліцах і дарогах 21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й21

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць