Грамадства1414

20 красавіка — суд над віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам

Яго будуць судзіць за вывешванне нацыянальнага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска.

Актывіст КХП БНФ Сярей Каваленка, якога 20 красавіка будуць судзіць за вывешваньне бел‑чырвона‑белага сьцяга на гарадзкой ёлцы, зьвярнуўся да відавочцаў падзей 7 студзеня.

Ён зьвярнуўся да жыхароў дома №8 па Маскоўскім праспэкце, насупраць якога была ўсталявана ёлка, каб яны прыйшлі заўтра ў 10.30 у Кастрычніцкі раённы суд, дзе мае распачацца працэс.

Спадар Каваленка мае намер з дапамогай шараговых жыхароў Віцебску абвергнуць абвінавачаньні ў злосным хуліганстве і супраціве міліцыянтам.

Апазыцыянэр настойвае, што ня меў на мэце зьдзейсьніць хуліганскі ўчынак — што не зьбіраўся нанесьці шкоды ні ўпрыгожаньням на ёлцы, ні сваім землякам, якія сабраліся ў той дзень на калядны канцэрт мастацкай самадзейнасьці. Сяргей Каваленка цьвердзіць, што праводзіў палітычную акцыю, калі вывешваў сьцяг, і што гэта нельга расцэньваць як злоснае хуліганства.

Каваленка таксама зьбіраецца аспрэчваць сьведчаньні міліцыянтаў — падпалкоўніка Андрэя Іванова, малодшага сяржанта Максіма Максімава і старшага сяржанта Васіля Палітыкі — пра тое, што ён аказваў ім супраціў падчас затрыманьня. Сяргей Каваленка спадзяецца, што могуць знайсьціся ахвотныя засьведчыць, што ён не абражаў супрацоўнікаў міліцыі, затое яны гвалтам цягнулі яго ў машыну, зьбіваючы па дарозе.

Нагадаем, што Сяргей Каваленка двойчы зьвяртаўся ў Кастрычніцкі райсуд, каб распачаць справу супраць міліцыянтаў, якія нанесьлі яму цялесныя пашкоджаньні. І двойчы суд у гэтым адмовіў.

Пазоў міліцыянтаў, якія патрабуюць ад апазыцыянэра матэрыяльнай кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў кожнаму, таксама будзе разглядацца заўтра.

Паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і супраціве работнікам міліцыі Сяргею Каваленку пагражае да 6 год абмежаваньня волі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»72

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць