Моды1515

Легінсы ўсё? Новае пакаленне апранае шырокія спартыўкі

На працягу больш чым 20 гадоў легінсы былі сімвалам спартыўнай моды і часткай паўсядзённага гардэробу. Але сёння гэтая звыклая рэч паступова здае пазіцыі — на першы план выходзяць шырокія і свабодныя спартыўныя штаны, якія ўсё часцей выбірае маладое пакаленне.

Фота: freepeople.com

Як піша The Wall Street Journal, папулярнасць легінсаў зрабіла брэнды Lululemon, Alo, Vuori, Beyond Yoga вядомымі і прыбытковымі.

У 2017 годзе нават Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку ўключыў легінсы Lululemon у спіс найважнейшых модных рэчаў.

У красавіку кампанія Edited, якая спецыялізуецца на аналізе моднага рынку з дапамогай штучнага інтэлекту, апублікавала даклад з красамоўнай назвай «Смерць легінсаў?». У ім адзначаецца, што продажы гэтай катэгорыі адзення ўжо некалькі гадоў паслядоўна зніжаюцца.

Калі ў 2022 годзе на легінсы прыпадала 46,9% продажаў, то ў 2025-м ужо 38,7%. Сам Lululemon прагназуе рост усяго на 5—7% у параўнанні з 10% у мінулым годзе.

@mariavictoriatg Obsessed w oversized sweats for workout #fyp ♬ Gladdest Done with your ex - GLAD FAMILY

Пакаленне Z робіць стаўку на свабоду і камфорт. Маладыя людзі ахвотней апранаюць лёгкія, шырокія спартыўныя штаны (Big Workout Pant), якія нагадваюць модныя вобразы 1990-х.

«Дзяўчына, якая не дэманструе цела ў абцягнутым адзенні, а хавае яго пад свабоднымі штанамі, выглядае больш цікавай і стыльнай», — адзначаюць дызайнеры спартыўнага адзення.

Ад танцполу да фітнэс-клубаў

Вобраз вялікіх спартыўных штаноў мае карані ў танцавальнай культуры 1990-х, калі так апраналіся спявачкі і танцоркі, напрыклад, у кліпах R&B і хіп-хоп гуртоў. Сёння гэтую эстэтыку перанялі фітнэс-студыі і ёга-клубы. 

Як жанчыны, так і мужчыны на занятках апранутыя як танцоры 1990-х у малюсенькія топы і свабодныя, лёгкія штаны-парашуты.

Настаўнікі танцаў і ёгі кажуць, што шырокія штаны дазваляюць рухацца свабодна, не ствараючы дыскамфорту, які часта ўзнікае ў абцягваючых легінсах.

@sopheallen New gym look unlocked #gymlook #gymfashion #parachutepants ♬ Thanks for using my sound - hoe

Некаторыя нават называюць іх «штаны для стойкі на руках» — настолькі зручнымі яны павінны быць для любых рухаў.

Калі яшчэ некалькі гадоў таму легінсы былі ледзь не ўніверсальнай формай для заняткаў спортам і штодзённага жыцця, то цяпер яны ўсё часцей асацыююцца з мінулай эпохай. Для маладога пакалення гэта прыкмета старой моды, якая паступова адыходзіць.

Як жартуюць інструктары: «Калі ты носіш легінсы — ты ўжо выглядаеш як бумер».

Каментары15

  • Bodyshamer
    19.08.2025
    Усе таму што маладёш нынчэ добра кушае, дупкi круглыя
  • Это старое все
    19.08.2025
    Как по мне абы что. Шаровары. Такие я носил в детстве ещё при Машерове.
  • Какое страхотье
    19.08.2025
    Ходить в мешковатой одежде, как бездомные

Цяпер чытаюць

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Усе навіны →
Усе навіны

Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён1

На якіх вуліцах Мінска часцей за ўсё спыняюцца турысты?

Памерла Альжбета Далэнга-Ужосак

У вёсцы, на якую нядаўна зрабілі налёт расійскія падлеткі, затрымалі мужчыну з наркотыкамі5

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць35

Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»5

У Брытаніі ўпершыню нарадзілася дзіця пасля перасадкі маткі ад памерлай донаркі

У памерлага былога палітвязня Валерыя Цімашэнкі нарадзілася дачка3

«Польшча стала не тая, што раней». Эмігранты, якія вярнуліся ў Беларусь, патлумачылі чаму і падзяліліся ўражаннямі52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць