Свет

Праз расійска-беларускія вайсковыя вучэнні Літва закрыла паветраную прастору на мяжы з Беларуссю

Літва закрыла паветраную прастору на частцы мяжы з Беларуссю, піша LRT. Забараніць палёты над часткай прыгранічнай тэрыторыі плануецца да 1 кастрычніка.

Беспілотнік, які ў ліпені заляцеў у Літву з боку Беларусі

Бяспека паветранай прасторы была ўзмоцненая пасля двух інцыдэнтаў у ліпені, калі ў прастору краіны ўварваліся два расійскія дроны. 

Як паведаміла BNS Міністэрства абароны, такое рашэнне прыняло Міністэрства транспарту на просьбу ад галоўнакамандуючага войскам.

«Гэта было зроблена з улікам сітуацыі з бяспекай і пагроз, якія ўзнікаюць для грамадства, уключаючы рызыкі для грамадзянскай авіяцыі з-за парушэнняў паветранай прасторы беспілотнікамі, а таксама з улікам неабходнасці стварыць адпаведныя ўмовы для выканання Літоўскім войскам вызначаных законам задач у мірны час пры рэагаванні на такія і падобныя парушэнні паветранай прасторы», — гаворыцца ў каментары міністэрства.

Частка паветранай прасторы на мяжы ўжо закрытая з мінулай серады. Палёты ў забароненых зонах магчымыя толькі ў выключных выпадках і толькі пасля атрымання дазволу ад галоўнакамандуючага Літоўскага войска.

Забараніць палёты над часткай прыгранічнай тэрыторыі плануецца да 1 кастрычніка.

«Можа быць падаўжэнне забароны, калі пагроза пранікнення беспілотнікаў у паветраную прастору Літвы не паменшыцца», — гаворыцца ў каментары, які перадае BNS.

Агульная даўжыня мяжы Літвы з Беларуссю складае 679 кіламетраў. У якой менавіта частцы паветраная прастора закрыта — не ўдакладняецца.

Паводле літоўскага боку, адзін з дронаў, які ўляцеў у Літву з Беларусі, нёс два кілаграмы выбухоўкі.

Прадстаўнікі войска сцвярджаюць, што абодва лятальных апараты трапілі ў Літву, бо на шляху з Расіі ва Украіну іх траекторыя палёту была збіта сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

Гэтыя інцыдэнты прымусілі літоўскіх чыноўнікаў больш сур’ёзна паставіцца да паветранай абароны. Па дадатковыя магчымасці супрацьдронавай абароны таксама звярнуліся ў НАТА.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць11

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

Як Брэстчына з «ахвяры індустрыялізацыі» ператварылася ў прамысловага лідара краіны5

Навукоўцы: сабака стаў найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася2

Арына Сабаленка абараніла тытул у Маямі і паўтарыла рэкорд Штэфі Граф4

«Зараз у мяне толькі адна мэта — вывезці адсюль дзяцей як мага хутчэй». Беларусы расказалі, як мяняецца іх жыццё19

У Гомелі ўлады незаконна прадалі кватэру, што належала шматдзетнай сям'і

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай80

Пентагон рыхтуе наземную аперацыю ў Іране2

Пасадзілі айцішніка з літоўскай кампаніі. Падобна, за каментары і справу Гаюна4

Высадзяць 50 тысяч руж і адкрыюць новыя зоны адпачынку: як зменіцца сталіца ў 2026 годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць11

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць