Свет99

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў

Пра гэта паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Ілюстрацыйны здымак

Рашэнне Германіі аднавіць выдачу гуманітарных віз беларусам пракаментаваў Леанід Марозаў, дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай.

Ён адзначыў, што беларускія дэмакратычныя сілы адразу рэагавалі на навіну аб прыпыненні выдачы такіх віз, а сам Офіс вёў працу з іх нямецкімі партнёрамі.

«Мы дзякуем нямецкаму Міністэрству замежных спраў, дэпутатам Бундэстага і Еўрапарламента, якія былі з намі на сувязі апошнія дні. Гэта важны крок, які адкрые шлях да бяспекі для тысяч нашых суайчыннікаў, вымушаных пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій.

Магчымасць гуманітарнага прыёму ў Германіі літаральна змяняе лёсы людзей, вяртае ім надзею і пачуццё абароненасці. Германія застаецца вернай сваім каштоўнасцям і гатовай дапамагаць тым, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю. Гэта сапраўды вялікае праяўленне чалавечай і палітычнай салідарнасці», — сказаў ён.

У ліпені Германія паведаміла, што прыпыніла выдачу гуманітарных віз, якія атрымлівалі ў тым ліку і беларусы. Гэта рашэнне стала часткай больш строгай міграцыйнай палітыкі, якую ўзгадніла новая ўрадавая кааліцыя.

Каментары9

  • Роман
    23.08.2025
    Это разумно. Сколько можно принимать африканское мусульманское население?
  • Пан Шариат
    23.08.2025
    "Приостановили"

    А сколько человек получили эти гуманитарные визы до этой "приостоновки"?
    И сколько из них предоставили членский билет ХАМАС в качестве необходимого документа для получения данной визы?
  • Мурр
    23.08.2025
    Што ён вярзе, пра якія тысячы гаворка? Гэты механізм гуманітарных віз у нямеччыну існаваў даўна - і пасля 2020 года іх далі толькі для пары соцень беларусаў.статыстыку ж публікавалі, як выключылі гэтыя візы для беларусаў

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць