Свет

У Франкфурце-на-Майне абмяркуюць магчымасць усталявання памятнай шыльды Васілю Быкаву

Беларуская супольнасць у Германіі RAZAM e.V. ініцыявала абмеркаванне магчымасці ўсталявання памятнай шыльды Васілю Быкаву ў Франкфурце-на-Майне, піша Reform. У 2001-2002 гадах беларускі пісьменнік жыў і працаваў у выгнанні ў нямецкім горадзе.

2 верасня ў Франкфурце-на-Майне адбудзецца адкрытае пасяджэнне мясцовай рады, дзе прадстаўнікі згуртавання RAZAM e.V. Яўгенія Гукава і Алесь Маісеенка распавядуць пра дзейнасць і творчасць аўтара «Знака бяды», «Сотнікава», «Абеліска», «Доўгай дарогі дадому» і іншых твораў.

RAZAM e.V. запрашае падтрымаць ініцыятыву і наведаць пасяджэнне, каб падкрэсліць значнасць ушанавання памяці беларускага творцы і грамадзяніна.

Па выніках абмеркавання будзе вынесена і рашэнне мясцовай рады.

Час і месца сустрэчы: 2 верасня, 19.15, Stadtbücherei, Hasengasse 4, Frankfurt am Main.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць