Грамадства1111

«Жывуць на Блакітным беразе». Лукашэнка запатрабаваў, каб «разумныя гандляры» ішлі гандляваць у неперспектыўныя вёскі

Аляксандр Лукашэнка хоча, каб буйныя гандлёвыя сеткі бралі на сябе сацыяльную адказнасць.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Ali Cura Anadolu via Getty Images

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па эфектыўнасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва чарговы раз абрынуўся з крытыкай на буйных рытэйлераў.

Лукашэнка абвінаваціў «разумных гандляроў» у тым, што яны адкрылі бізнэс у Мінску і занадта добра жывуць, але чамусьці не хочуць адкрываць крамы ў неперспектыўных вёсках.

«Я хачу, каб вы гэта пачулі. У нас усе разумныя гандляры кінуліся ў буйныя гарады, пабудавалі тут крамы, нядрэнна жывуць, праўда, на Блакітным беразе ўсе гаспадары і ўладальнікі. Ну так арганізуйце так, каб яны працавалі там, у глыбінцы», — запатрабаваў Лукашэнка.

Па яго плане, працаваць усё павінна так: тыя, хто хоча будаваць бізнэс у вялікіх гарадах, павінны браць на сябе «сацыяльную адказнасць».

«У невялікія вёскі, хай нават неперспектыўныя, трэба прыцягнуць гандлёвыя сеткі для абслугоўвання насельніцтва. Трэба забяспечыць баланс: будуеш прыбытковы бізнэс у сталіцы і іншых буйных гарадах — вазьмі на сябе сацыяльную адказнасць па абслугоўванні спажыўца на вёсцы. Тым больш што праблемных раёнаў не так і шмат», — сказаў Лукашэнка.

Каментары11

  • Торговец Чёрным деревом
    26.08.2025
    Годами власти не пускали частников в глубинку так как это была вотчина Райпотребсоюзов и прочих бездельников которые убеждали-уговаривали своих учредителей на новые дотации так как "торговать в сельской местности не выгодно".

    Если не мешать частникам - они всех прокормят и всем датут работу.
  • Ня будзе так
    26.08.2025
    Зноу́ папулізм і балабольства.
    Вёска у́ вілейскім раёне. Неперспектыу́ная. Чатыры хаты жывуць мясцовыя круглы год, астатнія - дачнікі.
    Тры ау́талау́кі. Две у́ сераду, адна, пустая, мядзельскага райпо - у субботу.
    Дык нахалеру яны, мядзельскія, едуць, калі няма чым гандляваць?
    У прыватніка, які едзе у́ сераду, ёсць усё.

    Сяльпо Баелкаапсаюза - гэта нежыццяздольная, карумпаваная адрыжка сау́ка!
  • дзед-трындзед
    26.08.2025
    Гучыць як зайздрасць, а самому 3% таксама ж прапаноўвалі (Болтан) нядрэннае жыццё на Рыўеры, каб толькі спыніў народ гвалтаваць.
    Хто 30 гадоў будаваў "сацыяльную" дзяржаву? Вось той хай і нясе сацыяльную нагрузку. А то заточаны толькі, каб сабе ў кішэню - ільготы забраў ва ўсіх, каго бачыў; прыватызацыю кватэр часоў БССР улупіў, дармаедамі грамадства абражае кожны раз... ды ідзі ты на... блакітны бераг хаця б, на рускім ваенным караблі плаваць

Цяпер чытаюць

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

У ДАІ расказалі пра вынікі праверак на запраўках пасля абурэння Лукашэнкі2

22‑гадовая беларуска жыве ў Новай Зеландыі і расказвае, як яно18

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць