Свет66

Сі Цзіньпін праводзіць маштабную чыстку ў кітайскай арміі

Старшыня КНР Сі Цзіньпін праводзіць самую буйную «чыстку» вайсковага кіраўніцтва краіны з часоў Мао Цзэдуна. Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, амаль 18% высокапастаўленых афіцэраў Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК), прызначаных раней Сі, зніклі з публічнай прасторы, аказаліся пад следствам або былі арыштаваныя.

Сі Цзіньпін. Фота: Ken Ishii — Pool/Getty Images

З пачаткам трэцяга тэрміну Сі Цзіньпіна ў 2023 годзе пачаліся масавыя кадравыя перастаноўкі ў НВАК, маштабы якіх некаторыя аналітыкі параўноўваюць з «культурнай рэвалюцыяй».

Адзін з апошніх фігурантаў — генерал-палкоўнік Хэ Вэйдун, другі па рангу афіцэр НВАК і намеснік старшыні Цэнтральнай вайсковай рады (ЦВР). Ягоная нечаканая адсутнасць на штогадовай афіцыйнай цырымоніі саджання дрэў у красавіку стала сігналам няміласці. Раней Хэ камандаваў Усходнім тэатрам ваенных дзеянняў, адказным за магчымую аперацыю супраць Тайваня, і лічыўся асабіста блізкім да Сі.

Па меркаванні Bloomberg, Хэ стаў самым высокапастаўленым вайсковым камандзірам, адстаўленым з часоў смерці Мао ў 1976 годзе. Агентства прааналізавала тэлевізійныя рэпартажы, дзяржаўныя выданні і іншыя публічныя дакументы і высветліла, што за трэці тэрмін Сі 14 з 79 генералаў ЦВС зніклі або апынуліся пад следствам. Для параўнання: за 20 гадоў у папярэднікаў Сі такіх выпадкаў не было. У ЦВР цяпер засталося толькі чатыры пастаянныя члены з сямі — гэта мінімум з часоў масавых рэпрэсій Мао.

Інфаграфіка Bloomberg

Аналітыкі адзначаюць, што адстаўка ключавых военачальнікаў можа паўплываць на планы Кітая адносна Тайваня і выклікае пытанні пра гатоўнасць кітайскіх узброеных сіл. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра вывучэння ўзброеных сіл Кітая пры Нацыянальным універсітэце абароны ЗША Джоэл Уатнау лічыць, што непразрыстасць сістэмы кіраўніцтва арміі можа хаваць дэфекты і неэфектыўнасць узбраенняў, якія могуць праявіцца толькі падчас баявых дзеянняў.

Каментары6

  • Трамп тоже чистит
    27.08.2025
    Трамп тоже чистит Пнтагон, ну и что ??!!
    И нового министра обороны США назначили из отставных майоров выпивох!
    Интересно, кто быстрее развалит армии Си или Трамп ?
  • Абу
    27.08.2025
    Гэтак нядоўга і да чарговага знішчэння вераб'ёў.
  • Не такі, як ёсць
    27.08.2025
    Ці не рыхтуецца да вайны?

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць