Спорт55

Беларускіх біятланістаў не пусцяць на Алімпіяду нават у нейтральным статусе

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) апублікаваў спіс краін, якія атрымалі квоты на ўдзел у Зімовых Алімпійскіх гульнях — 2026 у італьянскіх Мілане і Карціна д'Ампеца. 

Біятланіст Антон Смольскі, срэбраны прызёр Алімпіяды-2022 у Пекіне. Фота: НАК Беларусі

Асноўныя месцы былі размеркаваныя паводле вынікаў Кубка нацый: ад 6 квот для лідараў да 4 — для камандаў з 11-га па 20-е месца. Усяго ўжо размеркаваныя 186 з 210 месцаў. Яшчэ 24 месцы будуць вызначаныя індывідуальна ў студзені 2026 года.

Беларусаў у гэтым спісе няма, бо яны, як і расіяне, апошнія гады з-за санкцый не ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах пад эгідай IBU. Правілы гэтай міжнароднай федэрацыі не прадугледжваюць і ўдзелу нейтральных атлетаў.

Гэта значыць, што спартсмены з Беларусі і Расіі, якіх МАК дапускае на Гульні толькі без дзяржаўнай сімволікі, не змогуць стартаваць ні ў Кубку свету, ні на самай Алімпіядзе.

Такім чынам, беларускі біятлон застаецца ў поўнай ізаляцыі, як і ад пачатку вайны ва Украіне, калі міжнародныя федэрацыі масава забаранілі ўдзел у спаборніцтвах атлетаў з Беларусі і Расіі.

Каментары5

  • Беларус
    28.08.2025
    Лукашысты не з'яўляюцца "беларускімі біятланістамі", бо падпарадкаваны і выступаюць за дыктатара, а не за Беларусь. І носяць менавіта ягоную ганебную сымболіку на сваёй форме. Усе спартоўцы, якія маглі б звацца беларускімі - падтрымалі Беларусь ці беларускасьць у 2020-м былі за гэта рэпрэсаваныя. Неразуменьне гэтай розьніцы ды карыстаньне тэрміналогіі ворага робіць вас саўдзельнікамі, шаноўная рэдакцыя. Бо толькі дапамагае хунце надалей падманам выдаваць сваіх служак за прадстаўнікоў Краіны, нешта беларускае ці нацыянальнае.
  • политзек
    28.08.2025
    Беларус, тоже самое касается и всех остальных спортсменов под красно-зелёной тряпкой ... от футболёров, до теннесисток.
    НЕЧЕГО ИМ ТАМ ДЕЛАТЬ!!! И ТОЧКА!!!
  • !!!
    28.08.2025
    Напишите им инструкцию как его скинуть.

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з Мадура і яго жонкай прызямліўся ў Нью-Ёрку. Мадура вялі з мехам на галаве7

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць