Грамадства11

Беларускія санаторыі раскупляюць за паўгода, цэны на восень выраслі

Попыт на санаторыі Беларусі гэтай восенню вырас на 10—15% у параўнанні з мінулым годам, сведчаць найбуйнейшыя тураператары ў Расіі. Прычым самыя папулярныя здраўніцы браніруюцца за паўгода і болей: першыя пуцёўкі на восень 2025 года пачалі раскупляць яшчэ ў студзені, заўважыла BGmedia.

Паводле расійскіх тураператараў, на верасень свабодных нумароў у топавых санаторыях ужо амаль няма. Можна знайсці варыянты на другую палову кастрычніка і лістапад.

Зараз даступныя месцы ў папулярных здраўніцах накшталт «Весты», «Прыазёрнага», «Сосен» і «Беларусачкі». Але і тут тураператары раяць не адкладаць пакупку — на многія аб’екты продаж ужо адкрыты на 2026 год.

Найбольшым попытам карыстаюцца санаторыі сярэдняга ўзроўню — 65% усіх браніраванняў. Трошкі радзей турысты выбіраюць элітныя варыянты (20%) і бюджэтныя аб’екты (15%).

Цікава, што сярэдняя працягласць заезду вырасла да 11 дзён супраць дзевяці ў мінулым годзе.

Колькі каштуюць пуцёўкі

Кошты на адпачынак у беларускіх здраўніцах падраслі. У сярэднім тарыфы павялічыліся на 10—15%, а ў прэміяльных аб’ектах — да 22%. Цэны для замежных турыстаў крыху іншыя, чым для беларусаў:

бюджэтныя санаторыі — каля 107 руб. у суткі з лячэннем;

сярэдні сегмент — ад 140 руб. у дзень;

высокі ўзровень — прыкладна 328 руб. за суткі.

Каментары1

  • госці не мараць пра захоп хаты гаспадара
    28.08.2025
    [Рэд. выдалена]

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пераехала са Слоніма ў французскую вёску, дзе працуе сядзелкай у мясцовых пенсіянераў — і шчаслівая ВІДЭА12

Трамп запярэчыў, што прымушаў Зяленскага аддаць Расіі ўвесь Данбас9

Картэж віцэ-прэзідэнта ЗША трапіў пад асколкі снарада3

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры12

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім16

У Telegram пачалі рэкламаваць прыкладанне Telega, але яго стварылі ў Расіі6

Трамп заклікаў Зяленскага пагадзіцца на ўмовы Расіі 27

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць