Свет88

«Апантаны ідэяй рэваншу за разгром нацысцкай Германіі». Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ выбралі новую цэль

Учора Фрыдрых Мерц упершыню падчас публічнага выступлення адкрыта ахарактарызаваў Уладзіміра Пуціна як «ваеннага злачынцу». Адказу давялося чакаць нядоўга.

Фрыдрых Мерц. Фота: Omer Messinger / Getty Images

«Магчыма, [ён] адзін з самых сур'ёзных ваенных злачынцаў нашага часу, якога мы сёння бачым у буйным маштабе. І мы павінны ясна разумець, як абыходзіцца з ваеннымі злачынцамі. Тут паблажлівасць недарэчная», — сказаў 3 верасня канцлер Германіі Фрыдрых Мерц у інтэрв'ю тэлеканалу Sat.1.

Відаць, гэтыя словы моцна зачапілі Маскву, таму што сёння, як па камандзе, расійскія і лукашэнкаўскія СМІ распаўсюдзілі фэйк пра Мерца.

У якасці «аўтарытэтнай крыніцы» прапагандысты выкарысталі «прэс-бюро Службы замежнай разведкі Расійскай Федэрацыі». Быў распаўсюджаны наступны тэкст, у якім між іншым заяўлялася:

«Паводле інфармацыі СЗР, многія еўрапейскія эксперты здзіўленыя жорсткай антырасійскай рыторыкай канцлера ФРГ Фрыдрыха Мерца. (…) Аднак здзіўляцца могуць толькі тыя, хто дрэнна ведае біяграфію Мерца. Яго блізкім добра вядома, што канцлер выхаваны на запаветах дзеда і бацькі. Ёзэф Паўль Савіньі і Іахім Мерц верай і праўдай служылі фашысцкаму рэжыму, а Фрыдрых апантаны ідэяй рэваншу за разгром нацысцкай Германіі. (…) Прага помсты расла ў ім з дзяцінства…»

Таксама «прэс-бюро расійскай Службы замежнай разведкі» заявіла, што новы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц нібыта паабяцаў Уладзіміру Зяленскаму перадаць крылатыя ракеты Taurus для ўдараў па тэрыторыі РФ.

Паводле сцвярджэнняў, у Берліне «здымаюць заводскую маркіроўку з ракет і замяняюць дэталі», а кіраваць імі павінны нібыта «камандзіраваныя нямецкія вайскоўцы».

Што кажуць факты?

Дзед Мерца па маці, Ёзэф Паўль Савіньі, на працягу 20 гадоў да 1937 года займаў пасаду бургамістра ў горадзе Брылон. У 1932 годзе Савіньі ўступіў у СА, а ў 1938 годзе стаў членам НСДАП. Гэта гістарычныя факты, якіх сям'я Мерца не хавае.

Дзед памёр, калі Фрыдрыху было 10 гадоў. Фактам з'яўляецца і тое, што ён у 2004 годзе назваў свайго дзеда «ўзорам для пераймання, вартым захаплення» і спасылаўся на публікацыю ў нацысцкай газеце Der Stürmer, дзе Ёзэфа Савіньі назвалі Judengenosse (што можна перакласці як «сябар габрэяў» або «таварыш габрэяў»). 

Аднак гэтая спроба апраўдаць дзеда з дапамогай вельмі сумнеўнай крыніцы (газета Der Stürmer была самым адыёзным антысеміцкім выданнем Трэцяга Рэйха) выклікала вялікі грамадскі скандал. Журналісты і гісторыкі хутка знайшлі ў архівах тэксты прамоваў Савіньі ў падтрымку Гітлера і дакументы пра яго службу ў СА, якія малявалі зусім іншую карціну.

Пад ціскам грамадскасці і СМІ Фрыдрых Мерц быў вымушаны публічна адступіць ад сваіх словаў і заявіць, што яго дзед «ні ў якім разе не з'яўляецца для яго найвялікшым палітычным узорам».

Што тычыцца бацькі Іахіма Мерца, то ён нарадзіўся ў 1924 годзе і быў прызваны ў вермахт у канцы вайны, як і мільёны іншых маладых немцаў. Хлопца адправілі на Каўказскі фронт, дзе ён трапіў у палон.

Пасля вайны Іахім вывучаў права, стаў суддзёй і быў прызначаны на працу ў амерыканскай зоне акупацыі, дзе старшынстваваў на некалькіх судовых працэсах супраць нацысцкіх злачынцаў.

Што тычыцца сцвярджэння аб тым, што «Фрыдрых апантаны ідэяй рэваншу за разгром нацысцкай Германіі» і «прага помсты расла ў ім з дзяцінства» то гэтыя словы не маюць ніякіх доказаў. Няма ніводнага публічнага выступу, артыкула або дакумента, дзе Мерц выказваў бы ідэі рэваншызму.

Нямецка-шведскія крылатыя ракеты Taurus. Фота: Bernd von Jutrczenka / picture alliance via Getty Images

Адносна паставак ракет Taurus, то рашэнне пра перадачу іх Украіне сапраўды абмяркоўваецца. Падчас перадвыбарнай кампаніі ў Германіі Фрыдрых Мерц абяцаў іх пастаўку, аднак цяпер канцлер вагаецца ў гэтым пытанні — у тым ліку з-за ціску з боку сацыял-дэмакратаў (СДПГ), якія ўтвараюць урадавую кааліцыю з хрысціянскімі дэмакратамі з ХДС і ХСС і выступаюць супраць паставак зброі далёкага радыуса дзеяння.

Інсінуацыі адносна «тайных паставак» і «камандзіраваных нямецкіх вайскоўцаў» можна патлумачыць тым, што ў ліпені гэтага года Мерц адзначыў, што Германія не будзе больш публічна абвяшчаць, якую менавіта зброю яна перадае Украіне, а таксама расказаў, што сістэма Taurus надзвычай складаная, а яе абслугоўванне патрабуе працяглага навучання ўкраінскіх вайскоўцаў. Пра навучанне на той момант яшчэ не было дамоўлена. 

Пазней у ліпені міністр абароны ФРГ Барыс Пісторыус заявіў, што Германія не будзе пастаўляць Украіне крылатыя ракеты Taurus, нягледзячы на ўзмоцненыя паветраныя атакі РФ і паўторны запыт з Кіева.

Цалкам выдуманай з'яўляецца і гісторыя пра «зняцце маркіроўкі» і замену дэталяў. У адкрытых крыніцах няма ніводнага сведчання, што такое адбываецца, а «прэс-бюро Службы замежнай разведкі Расійскай Федэрацыі» ніякіх доказаў не прыводзіць. 

Каментары8

  • Барадзед
    04.09.2025
    Эти пропагандисты, как собаки, по команде начали лаять и наверно так же по команде прекратят.
  • Не
    04.09.2025
    Filipp, Аднаму баку не трэба шукаць, Буча вядома, як i iншыя ваенныя злачынствы, i хто гэта зрабiў.
  • З 1948 года спэцлягеры Бухенвальд і Заксэнгаўзен былі перападпарадкаваныя ГУЛАГу
    04.09.2025
    Чырвоная армія Маскоўскай імпэрыі «вызваліла» Асьвенцым, але бальшавіцкія лягеры яна ахоўвала да апошняга. Мала хто ведае, што нацысцкія канцлягеры выкарыстоўваліся ў гэтай якасьці яшчэ пяць гадоў. З самых вядомых — Бухенвальд і Заксэнгаўзен (спэцлягер № 2 і спэцлягер № 7, у бальшавіцкай тэрміналёгіі). З 1948 года спэцлягеры былі перападпарадкаваныя ГУЛАГу, у 1950-м ліквідаваныя. Але іх абсталяваньне не прапала: новыя дбайныя гаспадары вывезьлі і выкарысталі па прызначэньні ў лагерах Маскоўскай імпэрыі. Як вынікае з гэтага дакумэнта, у Бальшавіцкай імпэрыі былі вывезеныя разборныя драўляныя баракі, абсталяваньне кухняў і пральні, мэдычная маёмасьць. А таксама нейкія «вытворчыя мэханізмы» — што хаваецца пад гэтым злавесным азначэньнем, у дакумэнце не расшыфравана.

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць