Грамадства1010

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы

Беларусы, якія запоўнілі анкету для ўезду ў Латвію, спадзяюцца атрымаць ліст з дазволам на наведванне краіны — але ў выніку не бачаць адназначнага адказу. Расказваем, як усё працуе.

Нагадаем: з 1 верасня 2025 года беларусам (і грамадзянам некаторых іншых краін), якія не маюць латвійскай візы ці ДНЖ Латвіі, неабходна перад паездкай у краіну запоўніць электронную анкету. Як гэта зрабіць, мы пісалі раней.

У памежных чатах назіраецца нервовасць. Некаторыя вандроўнікі чакаюць, што ім прыйдзе ліст з адназначным адказам: дазваляюць ім уехаць у Латвію ці не. Але сістэма працуе іначай.

Пасля запаўнення анкеты неабходна дачакацца двух лістоў на электронную пошту. Першы прыйдзе амаль адразу: ён проста пацвердзіць, што анкета пададзена. Там жа на ўсялякі выпадак пазначана: каб выправіць памылку ў адпраўленай анкеце, трэба запоўніць новую — унесці змены ў першую немагчыма.

Другі ліст павінен прыйсці цягам 48 гадзін. У ім будзе пацвярджэнне, што электронная дэкларацыя зарэгістравана, і яе нумар. Гэты нумар трэба захаваць, каб мець пры сабе.

Вось такі ліст вы павінны атрымаць

У лісце таксама пазначана: «Звярніце ўвагу, што дэкларацыя мае выключна інфармацыйны характар і не з'яўляецца дазволам на ўезд». Менавіта гэта фраза і пужае людзей.

Але трэба разумець: і раней шэнгенская віза не гарантавала, што вас абавязаны павінны пусціць у краіну. Канчатковае рашэнне прымаў памежнік — ён меў права адмовіць, калі, напрыклад, лічыў, што рэальныя мэты паездкі не супадаюць з тымі, пад якія візу выдавалі.

Пасля таго, як вы атрымалі другі ліст з інфармацыяй пра рэгістрацыю дэкларацыі, можна ехаць у Латвію.

Пакуль, як пішуць у памежных чатах, праблем праз дэкларацыю не ўзнікае.

У тых, хто заязджаў у Латвію з іншых краін Еўрасаюза, пра дэкларацыю не пыталіся. Але паведамляцца, што некаторыя перавозчыкі дасылаюць беларусам, якія набылі квіткі, напрыклад, з Вільні ў Рыгу, напамін пра неабходнасць запоўніць своечасова анкету.

На мяжы Беларусі і Латвіі пра анкету пытаюцца, але пакуль таксама ўсё даволі мякка. «Пра дэкларацыю толькі спыталі, запаўнялі ці не», — напісаў адзін з удзельнікаў тэматычнага чата.

Іншы распавёў, што латвійскія памежнікі пры ім прапускалі нават тых, хто запоўніў анкету ўсяго за тры гадзіны да планаванага ўезду: «Але на мытні сказалі, што толькі цяпер прапусцяць, бо пастанаўленне толькі набыло моц і ідзе прыцірка праграмы. Але, па словах памежніцы, далей абавязкова трэба будзе запаўняць за 48 гадзін і раней перад кожным перасячэннем. У іншым выпадку — непадачы ці незапаўнення — будзе адміністратыўка».

Раней паведамлялася, што чалавека, які не запоўніў электронную дэкларацыю, можа чакаць штраф да 2000 еўра і дэпартацыя. 

Каментары10

  • Hryb
    09.09.2025
    Рижский бальзам, aj, nie hanicia. Vy chacicia kab vajskovych złačyncaü balzamam i kiłbasami sustrakali?
  • dracianik
    09.09.2025
    Рижский бальзам, лухту вярзеце.
  • Абармот
    09.09.2025
    Рижский бальзам, ну сиди в Беларуси и прославляй лукавого

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме13

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу2

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

Для журналіста Ігара Ільяша пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме13

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць