Свет55

Былы міністр замежных спраў Украіны выехаў за мяжу і востра раскрытыкаваў Зяленскага

Былы міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба расказаў італьянскаму выданню Corriere della Sera, што з-за выдання прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім указа аб забароне на выезд з краіны былым дыпламатам вымушаны быў тэрмінова пакінуць краіну і цяпер знаходзіцца ў Польшчы, у Кракаве.

Дзмітрый Кулеба. Фота: ТСН

Афіцыйнай прычынай паездкі Кулебы за мяжу быў удзел у канферэнцыі ў Паўднёвай Карэі, але на самай справе ён выехаў за некалькі гадзін да ўступлення ў сілу ўказа прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, які забараняе выезд з Украіны для былых дыпламатаў.

Кулеба адзначае, што гэты ўказ не звязаны з ваенным становішчам, якое забараняе мужчынам ва ўзросце да 60 гадоў выезд з краіны, бо былыя дыпламаты не абавязаныя служыць у войску.

Ён упэўнены, што забарона накіраваная асабіста супраць яго і яшчэ некалькіх асоб, каб яны не маглі выступаць за мяжой супраць палітыкі ўрада.

Немагчымасць выязджаць для Кулебы — сур’ёзная праблема, бо ён выкладае палітычныя навукі ў Парыжы і ЗША і часта ўдзельнічае ў міжнародных канферэнцыях. Ён падкрэслівае, што ягоныя даходы залежаць ад працы за мяжой і што ён, у цэлым, абараняе ўрад Украіны. Аднак у некаторых колах ва ўкраінскай уладзе яшчэ, маўляў, існуе савецкае мысленне: калі чалавек едзе за мяжу, яго адразу лічаць агентам, які складае змовы супраць дзяржавы.

Кулеба таксама згадвае, што ў мінулым годзе ўкраінскія ўлады пераследавалі былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, стваральнікаў журналісцкіх расследаванняў і спрабавалі закрыць камісіі па расследаванні карупцыі. Ён лічыць, што асабіста стаў аб’ектам ціску за тое, што адкрыта крытыкаваў спробы ўрада цэнзураваць гэтыя камісіі.

Кулеба падкрэслівае:

«Грамадзяне свядома вырашылі абмежаваць крытыку дзеля адзінства ў імя ваенных патрэб. Але цяпер Зяленскі не мае права карыстацца гэтым, каб заглушыць любы голас, які адрозніваецца ад ягонага».

У прэс-службе Кулебы пазней заявілі выданню Hromadske, што словы экс-міністра былі «пададзеныя некарэктна». Той, як сцвярджаецца, выехаў у Польшчу, каб адправіцца на канферэнцыю ў Паўднёвую Карэю, і вернецца ва Украіну 20 верасня, кажуць яго прадстаўнікі.

Дзмітрый Кулеба быў міністрам замежных спраў Украіны з 4 сакавіка 2020 года да 5 верасня 2024-га. Да гэтага ён з 29 жніўня 2019 года ён быў віцэ-прэм'ерам і міністрам Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі.

Каментары5

  • Мінак
    08.09.2025
    Пры ўсіх сваіх дасягененнях, вартых павагі, зеля часта перагібае палку. Відавочна баіцца палітычнай канкурэнцыі.
  • Жвір
    08.09.2025
    Залужны адмовіўся, дык Кулеба падкруціўся.

    Але гэта можа быць і гульня, раскрутка загадзя зацьверджанай асобы на пасаду прэзыдэнта, каб не дазволіць Маскве прапіхнуць свайго.
  • Суповой пакетик
    08.09.2025
    Какой роскошный подарок прокремлевским ботам и прочим полезным идиотам! Читаешь - и испытываешь испанский стыд: всем ведь памятно рыцарственное поведение Залужного. И почему это у одних есть такой дар, как честь и совесть, а другие настолько им обделены?

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце24

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць