Спорт77

Прапалесцінскія пратэсты зрываюць адну з найбуйнейшых велагонак свету

У Іспаніі пад пагрозай зрыву апынулася «Вуэльта» — адна з трох найбуйнейшых велагонак свету. Прычынай сталі масавыя акцыі прапалесцінскіх актывістаў, якія патрабуюць зняць з турніру каманду Israel Premier Tech. Іх дзеянні ўжо прывялі да сур'ёзных наступстваў для спорту. Аднак каманда не збіраецца пакідаць гонку.

Прапалесцінскія пратэстоўцы падчас 16-га этапа велагонкі «Вуэльта». 9 верасня 2025 года. Фота: Tim de Waele / Getty Images

Ізраільска-палесцінскі канфлікт выйшаў далёка за геаграфічныя межы. Цяпер ён напрамую закрануў спартыўныя спаборніцтвы. Пад пагрозай зрыву, як піша Sports.ru, апынулася адна з трох найбуйнейшых велагонак свету «Вуэльта», якая праходзіць у Іспаніі.

У выніку агрэсіўных дзеянняў пратэстоўцаў, якія цалкам перакрылі трасу, арганізатарам давялося на 14 кіламетраў скараціць працягласць 16-га этапу.

На іншых адрэзках гонкі яны мэтанакіравана тармазілі каманду Israel Premier Tech, а іх дзеянні прыводзілі да небяспечных падзенняў іншых спартсменаў. 

Так, іспанец Хаві Рома з каманды Movistar, які прэтэндаваў на перамогу на 15-м этапе, упаў на хуткасці 50 км/г пасля таго, як перад ім на трасу выскачыў маніфестант. Гоншчык атрымаў траўму і быў вымушаны выйсці з гонкі.

Такія інцыдэнты адбываліся і на іншых прэстыжных гонках, як «Тур дэ Франс» і «Джыра д'Італія», але ў Іспаніі, дзе ва ўладзе знаходзіцца Сацыялістычная партыя, пратэсты дасягнулі апагею. Ціск на каманду аказваюць нават на афіцыйным узроўні: прадстаўнікі рэгіёна Астурыя адмовіліся прысутнічаць на мерапрыемствах з удзелам ізраільцян.

Патавая сітуацыя з камандай Israel Premier Tech

Галоўнае патрабаванне актывістаў — зняць з гонкі каманду Israel Premier Tech. Аднак тут склалася юрыдычная пастка.

Арганізатары «Вуэльты» адказваюць, што не маюць на зняцце каманды права. Каманда зарабіла дастаткова пунктаў у рэйтынгу Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI), каб аўтаматычна атрымліваць запрашэнні на топ-гонкі. Адмовіць ім — значыць парушыць рэгламент.

UCI таксама заяўляе, што не мае падстаў для зняцця каманды. Выдадзеная ёй ліцэнзія дзейнічае да канца 2025-га. Пакуль каманда не парушае правіл, адабраць ліцэнзію ці прымусіць змяніць назву немагчыма.

Прапалесцінскія пратэстоўцы. 9 верасня 2025 года. Фота: Adrian Irago / Europa Press via Getty Images

Сама каманда выходзіць з гонкі не збіраецца. І каб зразумець яе пазіцыю, варта ведаць, што Israel Premier Tech — гэта не зборная Ізраіля, а прыватны праект, які фінансуецца не з дзяржаўнага бюджэту.

Яго саўладальнік — канадска-ізраільскі бізнесмен Сільван Адамс, які бачыць сваёй місіяй прасоўванне пазітыўнага іміджу Ізраіля ў свеце праз спорт. Для яго зняцце каманды пад ціскам пратэстоўцаў, якіх ён назваў «тэрарыстамі», было б ідэалагічным паражэннем. 

Больш за тое, сыход з «Вуэльты» азначаў бы самазнішчэнне, бо пратэсты працягнуцца і на іншых спаборніцтвах. Спартыўны дырэктар каманды таксама адзначыў, што іх зняцце створыць небяспечны прэцэдэнт.

У UCI, як адзначаюць журналісты, больш падстаў, каб прычапіцца да камандаў UAE (ААЭ), Bahrain (Бахрэйн) ці Astana (Казахстан), якія наўпрост фінансуюцца дзяржавамі.

Дырэктар «Вуэльты» Хаўер Гільен заявіў, што гонка працягнецца, нягледзячы ні на што.

Аднак каманда пайшла на невялікі кампраміс і пасля 11-га этапу прыбрала слова «Israel» са сваёй формы. Праўда, гэта не спыніла пратэсты, а, магчыма, толькі больш раззлавала актывістаў, асабліва пасля таго, як прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху публічна падтрымаў каманду.

Удзельнікі каманды Israel Premier Tech у новай форме.

Па чутках, з 2026 года каманда можа змяніць назву на Premier Tech, каб пазбегнуць далейшых канфліктаў. Але пакуль дзейнічае цяперашняя ліцэнзія, усе бакі застаюцца закладнікамі сітуацыі, дзе спорт апынуўся на перадавой палітычнага канфлікту.

Каментары7

  • не такі, як ёсць
    10.09.2025
    Некалькі гумовых лодак з ‘’прапалестынскімі’’ актывістамі, адпраўленныя на ‘’гістарычную радзіму’’ хутка вырашаць праблему
  • Генерал Франко
    10.09.2025
    Эх, сейчас бы воскреснуть и навести там поядок
  • Петруха
    10.09.2025
    Это толька первые ластачки за Газу.

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа18

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі былыя сілавікі трапляюць за краты, яны ўспамінаюць правы чалавека»: Максім Вінярскі пра сваё зняволенне і салідарнасць беларусаў1

Торба Мікалая Статкевіча прыехала ў Вільню, а ён застаўся без нічога1

У Глыбоцкай калоніі адмовіліся казаць, дзе Статкевіч3

Канапацкая прысутнічала на сустрэчы Лукашэнкі з ідэалагічным актывам8

У Мінску 86‑гадовая кіроўца на «Запарожцы» збіла 89‑гадовую жанчыну на пераходзе і паехала. Зараз яе будуць судзіць3

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых10

Непадалёк ад Гродна паставілі «тэлефон ветру»

Беларуску, якая запускала дрон над урадавымі будынкамі ў Варшавы, зрабілі сведкай і адпусцілі4

Удзельнік «Інтэрбачання» ад ЗША саскочыў за тры дні да пачатку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа18

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць