Грамадства77

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў інцыдэнт з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу ўчора, і рэакцыю польскага боку. Адпаведныя заявы ён зрабіў, прымаючы з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова, піша БелТА

«Бачыш, што адбываецца ў апошні час. Беспілотнікі туды заляцелі. Нават нас (упікалі). Яны да нас не ляцелі, гэтыя беспілотнікі. Мы бачылі, куды ляцелі гэтыя беспілотнікі. Усё, што маглі знішчыць, мы збілі, гэтыя беспілотнікі. Але некалькі засталося. Мы імгненна, загадзя, наколькі гэта магчыма, праінфармавалі Польшчу. Што ў выніку атрымалі?» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Слухайце, як дзікуны. Вось накручваюць абстаноўку на роўным месцы. Яны, напэўна, хочуць, каб мы адэкватным чынам на гэта рэагавалі. Ну, я ўжо тысячу разоў папярэджваў, што мы не хочам ніякіх войнаў і канфліктаў. Мы не хочам закрыцця межаў. Але калі нас будуць ставіць перад фактам — мы вымушаныя будзем рэагаваць».

«Як я ўжо раней казаў, палякі — людзі разумныя. Яны не дапусцяць усялякіх шараханняў там — Тускаў, Наўроцкіх, Дудаў і гэтак далей. Паразумнеў, не стаў прэзідэнтам (маю на ўвазе Дуду) — разрадзіўся нейкімі інтэрв’ю. Першы быў падпальшчыкам вайны ва Украіне. Цяпер ужо абвінавачвае Украіну. Што гэта такое? Ну, гэта іх праблемы. Наша справа — абараніць краіну».

Каментары7

  • Аменазін
    11.09.2025
    Што гэта за плынь нонсэнсу?
  • Спадар
    11.09.2025
    Зноў пачвара плявузгае "..а я пакажу вам аткуда гатовілась нападзЭніе"..
  • Ф
    11.09.2025
    А нам пляваць, што вайна на парозе, мы радуемся, што гандль людзьмі ідзе паспяхова!

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!2

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!2

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць