Падчас начнога парушэння паветранай прасторы Польшчы было выяўлена больш за 20, найхутчэй 23 расійскія беспілотнікі. Па іх стралялі галоўным чынам нідэрландскія F-35, піша Rczeczpospolita.pl.

Уначы адбылося беспрэцэдэнтнае парушэнне паветранай прасторы Польшчы. «Польскія і саюзніцкія сродкі назірання радарна назіралі некалькі дзясяткаў аб’ектаў, і адносна тых, якія маглі ўяўляць пагрозу, Аперацыйны камандзір Узброеных сіл прыняў рашэнне аб іх нейтралізацыі. Частка дронаў, якія ўварваліся ў нашу паветраную прастору, была збіта. Вядуцца пошукі і лакалізацыя магчымых месцаў падзення гэтых аб’ектаў», — паведаміла Аперацыйнае камандаванне Узброеных cіл Польшчы.
Як неафіцыйна даведалася выданне, аб’ектаў было аднак больш за 20, найхутчэй — 23.
Частка з іх была збіта. Гаворка, верагодна, ішла пра аб’екты, якія пры падзенні маглі нешта пашкодзіць. Для іх збіцця былі выкарыстаны баявыя самалёты. Вядома, што ў аперацыі бралі ўдзел нідэрландскія F-35, якія з’явіліся ў Польшчы першага верасня і павінны застацца тут да канца года.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары
На вялікую колькасць расейскіх дронаў самалётаў можа не хапіць. Яны для збіцця ракет больш пасуюць.
Паглядзіце колькі дронаў запускае за суткі Расея па Украіне.