Грамадства33

Кіраўнік акупаванай Херсоншчыны напісаў пра пастаўкі з Беларусі медтэхнікі, але праілюстраваў гэта дзіўна

«Абмяркоўваем пастаўкі сучаснага медыцынскага абсталявання для нашых бальніц», — сцвярджаў Уладзімір Сальда ў сваім канале, пры гэтым на прыкладзеных фота ён і ягоныя паплечнікі некуды цэляцца са стралковай зброі.

«Наведалі ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне» — прадпрыемства з багатай гісторыяй, якое вырасла з Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава.

Для Херсонскай вобласці супрацоўніцтва з такім перадавым партнёрам мае асаблівае значэнне. Абмяркоўваем пастаўкі сучаснага медыцынскага абсталявання для нашых бальніц, запуск сумеснай вытворчасці аптычных медыцынскіх прыбораў, стварэнне новых працоўных месцаў», — каментуе зробленыя падчас візіту ў Мінск ваяўнічыя фота кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда.

Пасля ён увогуле выдаліў пост пра наведванне завода Вавілава ў Мінску.

На сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй на чале з Сальда і ягоныя словы пра акупаваную частку Херсоншчыны адрэагавала ўкраінскае МЗС.

Ва ўкраінскім ведамстве назвалі «ганебнымі» як сам факт сустрэчы, так і выказванні Лукашэнкі пра гэтую тэрыторыю як пра «новы рэгіён» Расіі і яго гатоўнасць падтрымліваць акупацыйны рэжым і гандляваць з ім.

Украінскія дыпламаты нагадалі, што паводле міжнароднага права ўсе здзелкі з акупацыйнымі ўладамі з’яўляюцца нікчэмнымі і будуць мець выключна негатыўныя наступствы для Беларусі. Украіна пакідае за сабой права адэкватна рэагаваць, у тым ліку праз узмацненне санкцый і паглыбленне міжнароднай ізаляцыі афіцыйнага Мінска.

Асобна адзначылі і словы Лукашэнкі, што ён «савецкі чалавек» і нібыта лічыць Украіну і Херсоншчыну «сваёй зямлёй». У МЗС нагадалі, што СССР больш за тры дзесяцігоддзі таму знік, і «туды ж, на сметнік гісторыі», рана ці позна трапяць і сам Лукашэнка, і яго сённяшнія госці. Украіна ж, падкрэслілі ў ведамстве, была і будзе адзінай у сваіх міжнародна прызнаных межах.

Каментары3

  • Ёсік
    15.09.2025
    Лукашэнка, цябе ж Трамп лічыць моцным палітыкам, а ты зь нейкімі незразумелымі мужыкамі сустракаешся. Сальда нічым не адрозьніваецца ад тых паліцаяў, хто йшоў на службу да немцаў у перыяд акупацыі, аб якіх з задавальненьнем здымаюць фільмы твае хворыя кіношнікі.
  • Maxim-ka
    16.09.2025
    Я б на їх місці оформив паспорт громадянина Румунії, щоб була можливість їздити світом, бо ЄС готує наступний пакет санкцій, він і віз стосується
  • Не Ёсік
    16.09.2025
    Ёсік, насамрэч тыя, хто ішоў на супрацу з немцамі ў другую сусветную не абавязкова ўсе калабаранты і здраднікі. Банальна каб быць здраднікам, здрадзіць кагосьці - трэба камусьці прысягнуць. А як ты лічаш прыхільнікі БНР ці там удзельнікі/спачуваючыя Слуцкага збройная чыну (ці якіх іншых антыбальшавіцкіх рухаў) прысягалі бальшавікам? (Выходзіць ты зараз здраднік Лукашэнкі /Беларусі і калабараант нацыствуючага Захада? Дарэчы прапаганда амаль так і кажа)
    Дык вось "калабаранты/здраднікі" – гэта бальшавіцкая і зараз сучасна беларуская (лукашэнкаўская) версія падзей. Але калі паглядзець з боку беларускага? Бальшавікі акупанты? Ну так... БНР (як і УНР, як і прота ўрады Польшчы, краін Балтыі) паўстала пры "першых" немцах?Так. Дык чаму ж беларускія дзеячы не маглі ізноў паспрабаваць пайсці на супрацу з немцамі з мэтой стварэння незалежнай Беларусі ці каб здабыць навыкі і сродкі для барацьбы супраць бальшавікоў?
    Больш таго бальшівцкая расея - як мінімум таксама акупант. Дык чаму ж ты не прыводзіш у прыклад прарасейскіх ці прабальшавіцкіх "калабарантаў"?

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць