Грамадства55

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска

Начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама прызначаны Аляксандр Лук'янаў, паведамляе Мінгарвыканкам.

Лук'янаў нарадзіўся 10 чэрвеня 1989 года ў Магілёве ў сям’і ратавальніка. Скончыў інстытут МНС. Працаваў начальнікам аддзела ў Навукова-даследчым інстытуце пажарнай бяспекі і надзвычайных сітуацый МНС. З 2021 года ён быў кіраўніком БРСМ. 

На пару з Рыгорам Азаронкам у свой адпачынак Лук'янаў у 2023‑м наведваў акупаваныя тэрыторыі Запарожскай і Херсонскай абласцей. Летась наведваў захопленую расіянамі Аўдзееўку.

Разам з фондам Аляксея Талая пасля пачатку вайны ва Украіне ідэолаг збірае для дзяцей Данбаса гуманітарку і кіруе працэсам іх аздараўлення ў Беларусі.

Перад гэтым галоўным ідэолагам Мінска была экс-прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава, якую ў чэрвені абралі старшынёй партыі «Белая Русь».

Новым кіраўніком упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама стаў Сяргей Шакель, які раней займаў пасаду начальніка аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска.

Каментары5

  • Санта Бэрримор
    22.09.2025
    Вот могут же люди с одним и тем же выражением лица идти на субботник, на интервью БТ, на новую должность, на дачу к Гигину
  • даведка
    22.09.2025
    Полковника МВД и жену заместителя начальника ГУБОПиК на должности главного идеолога Минска сменил другой силовик внутренней службы и сын спасателя МЧС.
  • 33
    22.09.2025
    нахера ему букет?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей70

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць