Грамадства1010

«За гэтыя грошы можна купіць машыну». Вяселле за $20 тысяч выклікала буру абмеркаванняў і асуджэнняў

Дзяўчына з Гродна расказала, колькі каштавала яе вяселле ў 2025 годзе. Лічба аказалася настолькі вялікай, што навіна імгненна падзяліла каментатараў на тых, хто захапляўся такім размахам, і тых, хто абураўся такімі выдаткамі, заўважыла выданне «Першы».

Скрыншот з відэа

У роліку ў тыктоку дзяўчына падрабязна распісала ўсе расходы — атрымалася амаль 20 тысяч даляраў.

@addshka #беларусь #гродно #свадьбамечты #рекомендации ♬ оригинальный звук - Адриана

Вось асноўныя выдаткі: пляцоўка абышлася ў 1400 даляраў, дэкор — у 2302 даляры, а святло, экран, піратэхніка і «цяжкі дым» — у 1407 даляраў. Найбольшы кавалак бюджэту пайшоў на банкет для 60 гасцей — 3335 даляраў.

Алкаголь і напоі на два дні свята каштавалі 1300 даляраў, на кэндзі-бар пайшло 150 даляраў, каравай абышоўся ўсяго ў 6 даляраў, а харчаванне падрадчыкаў — у 125 даляраў.

Асобна дзяўчына падлічыла ганарары спецыялістаў: арганізатар і каардынатар — 700 даляраў, вядучы і дыджэй разам з абсталяваннем — 1180 даляраў, даплата за вядзенне цырымоніі — 50 даляраў, інтэрв’ю з гасцямі — 200 даляраў, відэограф — 800 даляраў, фатограф — 700 даляраў.

На афіцыйныя фармальнасці пайшло няшмат: ЗАГС — 28 даляраў, пярсцёнкі — 950 даляраў, вянчанне і ахвяраванне касцёлу — 115 даляраў. Гатэль для жаніха і нявесты — 160 даляраў. Вясельны торт каштаваў 250 даляраў, танец — 130 даляраў, вобраз жаніха — 501 даляр, вобраз нявесты — 2235 даляраў. На другі дзень арандавалі сядзібу з лазняй і спальнымі месцамі за 500 даляраў.

У каментарах падпісчыкі не стрымліваліся. Адныя пісалі:

«Прыгожа жыць не забароніш» ці «Выглядае як мара».

Іншыя лічылі, што грошы можна было пусціць на больш практычныя рэчы:

«Можна купіць машыну», «Лепш бы ў жыллё ўклалі», «Лепш бы падарожжа».

Былі і тыя, хто жартуе: «І ўсё гэта дзеля сваякоў, якія падарылі па сто рублёў у канверце». Дзяўчыну пыталіся, ці акупілася вяселле і кім працуе жаніх, калі здолелі назбіраць такую суму. Але сакрэт яна не раскрыла, адзначыўшы толькі, што муж працуе ў будаўніцтве.

Знаходзіліся і тыя, хто падтрымліваў выбар пары:

«Хто б што ні пісаў, але большасць дзяўчат мараць пра такое вяселле (проста не ўсім хапае фінансаў)».

Іншыя дадавалі:

«Мяне вельмі смешыць, як людзі ў каментах лічаць чужыя грошы замест таго, каб проста парадавацца за маладых».

У выніку вяселле стала не толькі сямейным святам, але і тэмай для гарачых інтэрнэт-дыскусій. Адныя ўбачылі ў гэтым бессэнсоўныя выдаткі, іншыя — здзяйсненне мары. 

Каментары10

  • Filipp
    25.09.2025
    Калі раз і на ўсё жыццё, то норм, але ж статыстыка ......
  • хамса
    25.09.2025
    калі сябры мужа (далёка нябедныя) даведаліся, за колькі я арэндавала сваю "вясельную" сукенку, яны проста моўчкі паціснулі мужу руку

    п.с. за 30 $. і мне давялося яе самой падшываць
  • Хрыч
    26.09.2025
    Это называется "Пир во время чумы" Одни ылитные хаты скупают пачками,другие свадьбы закатывают до небес.Прямо мастера по переобуванию в воздухе и переворачиванию страниц.

Цяпер чытаюць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць3

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Усе навіны →
Усе навіны

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

У Якуцку забітыя ўдава і малы сын мясцовага палітыка, які загінуў ва Украіне — падазраюць 16‑гадовую дачку3

Новы сімвал супраціву пакалення зумераў: «Вясёлы Роджэр» з анімэ3

У жывым эфіры загінуў вядомы 23‑гадовы скалалаз2

Чаму ўсё больш жанчын цяпер носяць доўгія валасы?15

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць3

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць