Грамадства66

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца

Праваабарончыя арганізацыі, якія ўваходзілі ў кааліцыю, разышліся як у моры караблі. «Байхэлп» і «Байсол» пайшлі сваімі шляхамі. А «Краіна для жыцця» і Dissidentby самі, відаць, не пацягнулі праект.

Кааліцыя Хуткай гуманітарнай дапамогі (ХГД) афіцыйна спыняе сваё існаванне.

«Разам мы прапаноўваем пацярпелым увесь магчымы спектр падтрымкі — ад аплаты штрафаў, паслугаў адвакатаў і падтрымкі сем’яў палітычных вязняў, да эвакуацыі, рэабілітацыі і інтэграцыі за мяжой», — гаварылася раней пры прэзентацыі праграмы.

Цяпер жа аб’яднанне, якое было створана для каардынацыі хуткай дапамогі, будзе перафарматавана ў новую пляцоўку — адкрытую прастору для гуманітарных і праваабарончых арганізацый. Гэта, як сцвярджаецца, дазволіць працягваць каардынаваць дапамогу палітвязням і ўсім, хто пацярпеў ад рэпрэсій у Беларусі.

Як тлумачыцца на сайце праекта, кааліцыя фактычна перастала дзейнічаць больш за паўгода таму. Прычынай стала шэраг праблем, выяўленых у рамках працы ByHelp: мэты ўдзельнікаў істотна адрозніваліся, а таксама былі заўважаныя парушэнні бяспекі і празрыстасці працы.

Адным з ключавых інцыдэнтаў стала тое, што BySol, які ўваходзіць у кааліцыю, працягваў працу з Андрэем Стрыжаком, адносна якога былі ўстаноўленыя факты дамаганняў. Працэс расследавання, абяцаны BySol, не быў адкрыты для старонніх назіральнікаў, што выключыла магчымасць прафесійнага супрацоўніцтва.

Па словах кіраўніцтва кааліцыі, за апошнія паўгода было прынята шмат прынцыповых рашэнняў і перажыта мноства складаных камунікацый. Выяўленыя парушэнні этыкі і прынцыпаў аказання гуманітарнай дапамогі стваралі небяспечную атмасферу, асабліва для жанчын. Гэта і стала канчатковым аргументам для спынення існавання ХГД.

Цяпер інфармацыйны рэсурс кааліцыі будзе пераўтвораны ў адкрытую пляцоўку, дзе розныя арганізацыі змогуць наладжваць узаемадзеянне і каардынаваць намаганні па аказанні дапамогі і падтрымцы пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі.

Каментары6

  • ?
    27.09.2025
    Где же Тихановская с офисом? Не её ли прямая обязанность разруливать дела и находить лучшие решения в гуманитарной сфере?
  • Сіні
    27.09.2025
    11, нічога што ён сам вызнаў віну і абяцаў выканаць рашэнне камісіі, а не трымацца сінім *** за пасаду?
  • А што здарылася?
    27.09.2025
    Як толькі на гарызонце замаячыў масавы выпуск палітвязняў і неабходнасць дапамогі ў іх размяшчэнні і ўладкаванні, праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» вырашыў самаліквідавацца...

    Хаця здаецца, наадварот, праект павінен быў сказаць: вось нарэшце выходзяць з турам тыя людзі, дзеля якіх мы стварылі праект, мы за пяць гадоў падрыхтаваліся і гатовыя вам дапамагчы.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць