Грамадства33

У Пухавіцкім раёне «Дажынкі» нечакана перанеслі на тыдзень. Ужо выпечаныя да свята караваі могуць да яго не дажыць

У чацвер 25 верасня ў сацсетках пухавіцкай раённай газеты і раённага цэнтра культуры з'явілася паведамленне, што раённыя «Дажынкі», якія мелі адбыцца 27 верасня, пераносяцца на тыдзень і цяпер будуць праводзіцца 4 кастрычніка. Як выглядае, гэты перанос стаў нечаканым нават для тых, хто збіраўся ў святкаванні браць актыўны ўдзел.

Фота ілюстрацыйнае

Каментароў пад гэтым паведамленнем не так шмат, але ў тых, якія ёсць, у асноўным выказваецца абурэнне, што паведамленне пра перанос зроблена літаральна ў апошні момант, і гэта непавага да людзей. Адміністратары спрабуюць апраўдвацца:

«Гэта не ганьба і жах, як пішуць нашы каментатары, проста на ўсё ёсць пэўныя прычыны, і пераносы не толькі ў нас, а ў многіх раёнах вобласці! Будзьце больш памяркоўнымі і паважлівымі да працы іншых людзей».

Прычыны пераносу ніхто не тлумачыць, але некаторыя людзі актыўна бароняць «гонар мундзіра», сцвярджаючы, што гэта «не таму, што не паспелі падрыхтавацца». Крытыкам яны напорыста пярэчаць:

«Адкуль вы можаце ведаць, хто і калі пачаў рыхтавацца? Я ўпэўненая, што вы нават не ведаеце, што гэта такое і думаеце што ўсё вельмі лёгка».

Апанентам пры гэтым закідаецца, што яны бяруцца меркаваць пра мэтазгоднасць пераносу, не ведаючы яго прычыны. Але гэты аргумент выклікае пярэчанне нават у адной з жанчын, непасрэдна датычнай да арганізацыі свята:

«Прычыну я не ведаю, затое ведаю наступства: заказаныя да свята 10 караваяў тыдзень не вытрымаюць, заказаныя букеты для віншаванняў за тыдзень ператворацца ў венікі і гэтак далей. Гэта страты. А прычына хутчэй за ўсё тая, якую наш прэзідэнт згадвае на кожнай нарадзе — безадказнасць».

Пры гэтым караваі да свята выпякаліся не на месцы, а адмыслова заказваліся ў Слуцку, і іх ужо нават паспелі прывезці.

Каментары3

  • Повар
    27.09.2025
    А, ничего страшного... Сгрызуть...
  • даведка
    28.09.2025
    Областные в прошлом году переносили из-за предвыборной кампании Лукашенко.
  • Проста
    28.09.2025
    перайменаваць "дажынкі" ў "недажынкі"...

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць