Грамадства1111

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА

Былы старшыня Гродзенскага аблвыканкама, а цяпер старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік на гэыя выхадныя папрысутнічаў на гродзенскіх абласных «Дажынках» у Ваўкавыску, дзе ўзяў удзел у аграрным шоу.

Скрыншот з відэа

На відэа бачна, як Каранік бярэ качан капусты і трапна кідае яго ў спецыяльна ўстаноўленае баскетбольнае кольца. 

Трэба думаць, што ўраджай капусты і іншай агародніны сёлета сабралі такі, што небяспекі паўтарэння таго дэфіцыту, які назіраўся гэтай вясной, чыноўнікі не чакаюць.

Уладзімір Каранік захапляецца баскетболам з маладосці. Нават працуючы ў Мінску, ён штогод прыязджаў у Гродна на турнір імя трэнера Алега Калтанюка. Гэты спецыяліст памёр ва ўзросце 37 гадоў, і ў школе №16 традыцыйна ладзіцца турнір ягонай памяці. Каранік браў у ім удзел у складзе каманды Гродзенскай абласной бальніцы і нават прызнаваўся найлепшым гульцом сваёй каманды.

Каментары11

  • Аграгуля
    22.09.2025
    Хай бы ён і кукурузіну якую ў с*аку так сама трапна закінуў Караеву, які побач стаіць.
  • даведка
    22.09.2025
    В следующий раз пусть использует для этого голову своего товарища Караева...
  • Ьді
    22.09.2025
    Свята ўраджаю! Продкі казалі ня ганьбіць ежу, дык гэтыя зусім з глузду з'ехалі ад улады.

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай13

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі Вышэйшую партыйную школу23

Як будзе выглядаць падземны пераход на Інстытуце культуры каля Акадэміі кіравання2

«Рэч тут не ў Беларусі». Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай мяжы недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая26

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай13

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць