Здароўе

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

У Беларусі штогод у сезон захворвальнасці на ВРІ хварэе да 40 працэнтаў насельніцтва. Аб гэтым расказала загадчык аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Высоцкая.

Фота: Getty Images

«У 2023‑2024 годзе ўзровень інтэнсіўнасці эпідэмічнага працэсу, менавіта рэспіраторных інфекцый, як мы гаворым, практычна вярнуўся на дапандэмічны перыяд. Але ўсё роўна ў нас у краіне штогод у сезон захворвальнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі хварэе да 40 працэнтаў насельніцтва», — перадае БелТА словы Веранікі Высоцкай.

У цэлым эпідэміёлаг запэўніла, што паказчыкі захворвальнасці знаходзяцца ў межах сярэдніх шматгадовых даных.

«Лабараторны маніторынг, які мы праводзім, паказвае, што цяпер цыркулююць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы. Напрыклад, гэта рынавірусы, адэнавірусы, бакавірусы. І цыркуляцыя вірусаў грыпу на гэты час у краіне не адзначаецца. Цыркуляцыя вірусаў грыпу А, прычым H1N1 і H3N2, дзве разнавіднасці вірусаў грыпу А і цыркуляцыя вірусаў грыпу В, лініі «Вікторыя», якая ўсё ж такі, як прагназуецца, будзе менш актыўная, чым у мінулым годзе. Але паралельна будзе цыркуляцыя негрыпозных вірусаў, у тым ліку і новага каранавіруса», — расказала загадчык аддзела.

Што датычыцца новага тыпу каранавіруса «Стратус», то гэта новы варыянт «Амікрона», аднаго з мутантаў першаснага каранавіруса.

«У яго вялікая заразлівасць. Але разам з тым, што супакойвае крыху (але ўсё ж такі насцярожанасць захоўваецца), вірус не прыводзіць да якіх-небудзь цяжкіх праяўленняў захворвання. Але калі ў чалавека ёсць нейкая спадарожная паталогія, то як сябе павядзе гэты патаген, заразіўшы гэтага чалавека? Вядома, трэба быць напагатове», — падкрэсліла Вераніка Высоцкая.

У насельніцтва ёсць магчымасць зрабіць прафілактычныя прышчэпкі супраць грыпу з выкарыстаннем пакуль толькі адной вакцыны.

«Гэта «Інфлювак тэтра», вакцына вытворчасці Нідэрландаў. Цяпер чакаецца пастаўка яшчэ адной вакцыны для аказання платных паслуг насельніцтву — «Ваксігрып тэтра». Напэўна, таксама знаёмая вакцына французскай вытворчасці. У пачатку наступнага тыдня з лабараторнага кантролю выходзіць вакцына «Грыпол плюс» расійскай вытворчасці, якая закуплена для правядзення вакцынацыі на бясплатнай аснове кантынгентам рызыкі і ўсім жадаючым», — дадала эпідэміёлаг.

Каментары

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць