Спорт

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Сёння ноччу стартаваў чарговы сезон у Нацыянальнай хакейнай лізе.

Ілля Салаўёў, фота: nhl.com/flames

Беларускі абаронца Ілья Салаўёў прапусціў стартавы матч «Каларада Эвеланш» у сезоне 2025/2026. Ён не трапіў у заяўку клуба на паядынак супраць «Лос-Анджэлеса» (1:4).

Ураджэнец Магілёва нядаўна быў забраны «лавінамі» з драфту адмоваў «Калгары» і яшчэ не паспеў зрабіць амерыканскую працоўную візу, піша «Беларускі хакей».

Пакуль Салаўёў вымушаны трэніравацца індывідуальна.

У сезоне 2023/24 25‑гадовы беларус правёў 5 матчаў у НХЛ, адзначыўшыся адной выніковай перадачай пры паказчыку карыснасці «-3».

Сёння ноччу «Чыкага Блэк Хоўкс», за які гуляе беларускі абаронца Арцём Леўшуноў, прайграла «Фларыдзе» з лікам 2:3.

19‑гадовы беларускі абаронца правёў на лёдзе 16:36 (з іх 01:42 у большасці), нанёс 2 кідкі, зарабіў 4 хвіліны штрафу, прымяніў 2 сілавыя прыёмы, дапусціў 4 страты і скончыў матч з паказчыкам карыснасці «+1».

Нагадаем, што Ягор Шаранговіч заяўлены за «Калгары Флэймз», а Аляксей Протас за «Вашынгтон».

Астатнія беларускія хакеісты пакуль знаходзяцца ў размяшчэнні фарм-клубаў у АХЛ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА6

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

У спісах вызваленых Наста Лойка1

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА6

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць