Нерухомасць22

Забудоўшчык распавёў, што пабудуюць у «Паўночным беразе» ў найбліжэйшыя гады

У найбліжэйшай будучыні павярховасць будынкаў не будзе павышацца, а забудова не будзе спрашчацца і ўшчыльняцца, з'явіцца паліклініка, піша Onliner.

За два з паловай гады на былым кукурузна-рапсавым полі паспелі вырасці некалькі кварталаў і больш за два дзясяткі дамоў (у тым ліку так званыя калекцыйныя, размешчаныя на першай берагавой лініі). Яшчэ з дзясятак шматкватэрнікаў знаходзяцца ў працэсе ўзвядзення. Але «Паўночны бераг» — гэта зусім не кавалак зямлі каля Цнянскага вадасховішча. Насамрэч гэта амаль 1000 га, што распасціраюцца ад краю да краю Мінска (гэта значыць, ад Драздоў да Навінак).

Забудоўшчык, ТАА «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд», падчас прэс-канферэнцыі расказаў, як праект будзе развівацца далей.

Асноўная думка — «Паўночны бераг» застанецца верным сабе: пераважна сярэднепавярховая забудова, багатае для новабудоўляў азеляненне, цёплыя колеры фасадаў і тыя самыя клубы жыльцоў, якія, калі толькі з'явіліся, нарабілі шуму.

— Гэта самы буйны інвестыцыйны праект на сённяшні дзень. Будаваць мы збіраемся больш за 6 млн квадратных метраў, гэта значыць, у раёне 80 000 кватэр для 135 000 чалавек, — нагадаў пра лічбы дырэктар кампаніі-забудоўшчыка Антон Русакевіч. — Што датычыцца планаў на найбліжэйшую будучыню, мы прыступаем да пашырэння парка. Насельніцтва жылога комплексу павялічваецца, і наяўных 7 га паркавай тэрыторыі ўжо не хапае.

Па словах Антона Русакевіча, парк вырасце практычна ў чатыры разы: пад апгрэйд трапляюць 29 з хвосцікам гектараў. Усе сакрэты забудоўшчык, зразумела не раскрывае, але абяцае, што ў абноўленай зоне для адпачынку будуць спартыўныя пляцоўкі, рэстаран, экасцежка. Стыль афармлення, прадстаўлены на рэндэрах (візуалізацыях), цалкам суадносіцца з ужо ўладкаванай часткай парка. Так што новым мільёнам фатаграфій з прыгожай лакацыі быць.

У «Паўночным беразе» ўжо пабудавалі дзіцячы сад. Верагодна, у наступным месяцы бацькі змогуць адвесці сваіх дзяцей у новыя групы. Таксама ў жылым раёне пачалі будаваць школу з басейнам. Яна будзе разлічана на 1020 вучняў. «Разлічыцца» па гэтай частцы забудоўшчык плануе ў 2027 годзе. Праз пару гадоў прыступяць і да ўзвядзення паліклінікі. Яе ўводу ў эксплуатацыю не чакаем раней за 2030-ы. Цэнтрам грамадскага жыцця стане новая Цэнтральная плошча — з кавярнямі, фудкортам, сцэнай для мерапрыемстваў і месцамі для адпачынку. Тут жа плануецца адкрыць спа-цэнтр.

Што датычыцца жылля, то наступным этапам дэвелапер будзе асвойваць салідны кавалак зямлі — 60 га. У працы акажуцца адразу чатыры кварталы, у якіх запраектаваны 43 жылыя дамы. Працы над імі будуць весціся на працягу 2026—2027 гадоў. Калі 5—8 кварталы будуць завершаны, праект акажацца практычна на сярэдзіне, а дакладней, на павароце на Дразды (дзе таксама напэўна знойдзецца месца калекцыйным дамам з выглядам на вадасховішча).

Так забудоўшчык бачыць школу
Будучая рэстаранная вуліца

— Пачнём з шостага і сёмага кварталаў, потым падключым пяты, які размесціцца на першай берагавой лініі і будзе забудаваны прэміяльным жыллём, — тлумачыць Антон Русакевіч. — Мы, як і раней, будзем прытрымлівацца канцэпцыі малапавярховай забудовы: шэсць-дзесяць паверхаў. Дамы-дамінанты размесцім бліжэй да вуліцы Карастаянавай. Вельмі цікавым будзе восьмы квартал. У ім з'явяцца не толькі дамы стандартнай для нас вышыні, але і па-сапраўднаму малапавярховыя.

Цяпер вядзецца праектаванне, але можна сказаць, што максімальная вышыня асобных пабудоў складзе два паверхі. Яны будуць набліжаны да таунхаусаў.

Забудоўшчык абяцае прапаноўваць і ўжо гатовыя дамы, якія ўзводзяцца «самі па сабе», без удзелу дольшчыкаў. Магчыма, гэтая опцыя зноў будзе даступная толькі для калекцыйных дамоў. Працягнуць у «Паўночным беразе» здаваць дамы і з аздабленнем, а таксама базавай убудаванай мэбляй (цяпер суадносіны «голыя»/уладкаваныя — прыкладна 70/30).

Якімі будуць новыя кварталы?

Квартал са скверам. У ім таксама размесціцца дзіцячая паліклініка.

Парк-квартал. Запраектаваны каля межаў новага парку, з калекцыйнымі дамамі і рэстараннай вуліцай.

Квартал з «Падл Паркам». Самы спартыўны квартал, у якім таксама пабудуюць дзіцячы сад.

Утульны квартал. Найбольш ціхі і, можна сказаць, сямейны, з выглядам на зялёную зону.

А вось у плане цэн прыемных навін для пакутнікаў (тых, хто моцна жадае купіць) не прадбачыцца. «Вядома, мы сочым за тэндэнцыямі на рынку. І, калі нашы калегі павышаюць [кошты], чаму б нам не павысіць? Рынак усё рэгулюе — паглядзім, як ён будзе сябе весці. Якія фінансавыя інструменты будуць даступныя».

Нагадаем, зараз сярэдні кошт «квадрата» ў новым жылым раёне складае 1500 еўра.

Каментары2

  • Шыпшына
    09.10.2025
    На рэндарах выглядае прыгожа, а як атрымаецца, паглядзім
  • .
    09.10.2025
    "а забудова не будзе спрашчацца і ўшчыльняцца"

    Куды ўжо там. Па рашэнню т.зв.прэзідэнта "Паўночны бераг" - звышшчыльны раён, па паказчыках нават больш шчыльны за "Минск-Мир".

Цяпер чытаюць

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»61

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро дзіця заглядзелася ў тэлефон і ўпала на рэйкі3

Лявончык пра знікненне Мельнікавай: Які сэнс ціснуць на дзяцей ці на бацькоў, калі невядома, дзе чалавек знаходзіцца5

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі12

Валету прызналі самай прыгожай сталіцай свету4

Вялікі затор утварыўся ў Ждановічах

На фоне абвалу крыптавалют у Кіеве застрэліўся 32‑гадовы крыптабізнэсмен, уладальнік адзінай ва Украіне Ferrari 296 GTB21

Як адзін айфон дапамог брытанскай паліцыі вылічыць банду, якую падазраюць у крадзяжы дзясяткаў тысяч тэлефонаў

«Пасля калоніі людзі забываюцца, як жыць». Ментарка «Вольных» распавяла, як працуе з палітвязнямі3

У мінскім бістро «Піт Stop» атруціліся людзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»61

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць