Вайна1414

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года

Паводле даных праекта DeepState, за перыяд з 1 па 25 студзеня расійскія войскі захапілі каля 152 квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі. Гэта амаль утрая менш, чым у снежні 2025 года. Асабліва прыкметнае запаволенне адбылося ў апошні тыдзень, калі хуткасць прасоўвання ўпала да ўзроўню сакавіка мінулага года. Такая сітуацыя аслабляе пазіцыі Расіі на фоне актывізацыі перамоў, піша выданне «Агенство».

Найбольш актыўныя баявыя дзеянні ў студзені расійскія войскі вялі на ўчастку паміж Северскам і Канстанцінаўкай на поўначы Данецкай вобласці, дзе ім удалося заняць каля 59,6 квадратных кіламетраў. Яшчэ 37,6 квадратных кіламетраў былі захопленыя ў раёне Пакроўска, а каля 36 квадратных кіламетраў — на паўднёвым участку фронту, пераважна таксама ў Данецкай вобласці.

Аднак у перыяд з 19 па 25 студзеня прасоўванне Расіі рэзка запаволілася: за гэты тыдзень пад яе кантроль перайшло толькі 30,4 квадратных кіламетра — гэта найменшы паказчык з вясны 2025 года. Для параўнання, у сярэдзіне сакавіка мінулага года за тыдзень Расія заняла 22,5 квадратных кіламетра. У канцы студзеня расійскія войскі прасунуліся на 10,7 квадратных кіламетра ў раёне Канстанцінаўкі, на 6,4 — каля Пакроўска і на 7 — на паўднёвым участку фронту.

У цэлым студзень паказаў значна горшыя вынікі для расійскага наступлення, чым папярэднія месяцы. У снежні, паводле DeepState, Расія захапіла 423 квадратныя кіламетры, а ў лістападзе — 489.

Заснавальнік Conflict Intelligence Team (CIT) Руслан Лявіеў адзначыў, што своеасаблівая «ўмоўная паўза» на фронце пачалася яшчэ ў канцы снежня. На яго думку, у пачатку лютага можа быць зафіксаваны антырэкорд, калі за ўвесь месяц расійскае прасоўванне будзе амаль незаўважным.

Аналітыкі тлумачаць запаволенне наступлення ў першую чаргу зімовымі ўмовамі. Вайсковы эксперт Кірыл Міхайлаў адзначыў, што маразы не спрыяюць дзеянням пяхоты, хоць і робяць умовы больш зручнымі для выкарыстання дронаў. Падобную ацэнку даў і Лявіеў, падкрэсліўшы, што зімой, пры кароткім светлавым дні і замаразках, баявыя дзеянні традыцыйна запавольваюцца.

Акрамя таго, у снежні расійская армія актыўна наступала ў Запарожскай вобласці ў кірунку Гуляйполя, але цяпер гэтае прасоўванне амаль спынілася. Адзін з аналітыкаў CIT выказаў меркаванне, што ўкраінскі Генштаб мог узмацніць абарону гэтага ўчастка і выправіць ранейшыя памылкі.

Фінскі OSINT-праект Black Bird Group таксама звязвае зніжэнне тэмпаў наступлення з надвор’ем, баямі ў раёнах Мірнаграда, Пакроўска і Гуляйполя, а таксама з паспяховымі контрнаступальнымі дзеяннямі Украіны каля Купянска.

Запаволенне наступлення адбываецца на фоне актывізацыі мірных перамоў. У мінулыя выхадныя ў Абу-Дабі прайшла першая трохбаковая сустрэча, якая не прынесла канкрэтных дамоўленасцяў, але, паводле назіральнікаў, паказала прыкметы асцярожнага прагрэсу.

Раней Расія выкарыстоўвала поспехі на фронце як аргумент на перамовах, дамагаючыся перадачы ёй усяго Данбаса. Увосень Уладзімір Пуцін неаднаразова сустракаўся з вайскоўцамі, пасля чаго заяўляў, што Расія здольная дасягнуць сваіх мэтаў ваенным шляхам. Аднак апошнім часам такія заявы з яго боку не гучалі.

Замест нарошчвання наступлення на фронце Расія ўзмацніла ўдары па энергетычнай інфраструктуры Украіны. Пасля пачатку перамоў у ААЭ расійскія войскі нанеслі самы магутны за месяц удар па Кіеве, што прывяло да крытычнай сітуацыі ў энергасістэме краіны, блізкай да гуманітарнай катастрофы.

Каментары14

  • маскоўская імерыя памірае
    27.01.2026
    И, СІВЫЯ маскоўскія імперскія міты, рэчаіснасць: Трамп ведае справу Р. Рэйгана добра , ). Сёння уралс $ 30, маскоўская імерыя памірае, РБ павольна рухацца да хаты, вяртаемся да Эўропы сябры
  • Трамп як Р. Рэган б´е па нафце арды
    27.01.2026
    маскоўская імерыя памірае, Tak, Трамп як Р. Рэган б´е па нафце арды , гарантую, хутка будзе больш добрых навін ў напрамку мовы & дэкаланізацыі !
  • Яблыкі не апельсіны
    27.01.2026
    Маленькі папугайчык, ты бясконца паўтараеш гэтую лухту. Але Трамп ня Рэйґан. Рэйґан выступаў супраць такіх дыктатараў, як Пуцін. Трамп перад імі падладжваецца.

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць