Грамадства66

Падлетак на самакаце збіў жанчыну. Бацькі выплацілі ёй шалёныя грошы за шкоду

Выпадак здарыўся ў Ганцавічах у сакавіку.

14‑гадовы падлетак на электрасамакаце не справіўся з кіраваннем і наехаў на жанчыну, у выніку чаго яна атрымала траўмы. Яна звярнулася ў суд з патрабаваннем кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды. Цяпер стала вядома пра рашэнне суда па гэтай справе, піша Onliner.by.

Высветлілася, што жанчыне былі прычынены «менш цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце «доўгачасовы разлад здароўя на тэрмін не больш за чатыры месяцы», з-за траўмы з красавіка па чэрвень 2025 года яна не працавала.

Страціўшы заробак, была вымушаная звярнуцца па матэрыяльную дапамогу да старэнькай маці для набыцця медыцынскіх прэпаратаў і аплаты камунальных паслуг.

Акрамя таго, працяглы перыяд часу пацярпелая не магла перасоўвацца самастойна, была вымушаная карыстацца мыліцамі, а таксама прымаць медыцынскія прэпараты. Агульныя выдаткі на лячэнне склалі 714,09 рубля, яшчэ 360 рублёў абышоўся рамонт тэлефона, пашкоджанага падчас падзення.

У завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да непаўналетняга самакатчыка было адмоўлена ў сувязі з недасягненнем узросту крымінальнай адказнасці (16 гадоў). Але жанчына падала пазоў аб спагнанні з хлопца і яго законных прадстаўнікоў — бацькоў — матэрыяльнай шкоды і грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай шкодай здароўю, памерам 8000 рублёў.

Адказчыкі заяўлены пазоў прызналі часткова, спасылаючыся на складанае матэрыяльнае становішча. У выніку суд вырашыў спагнаць з непаўналетняга і яго законных прадстаўнікоў кампенсацыю маральнай шкоды 6000 рублёў, выдаткі на лячэнне (714,09 рубля), пакрыццё кошту прычыненай шкоды (360 рублёў), а таксама падатковыя выдаткі.

Каментары6

  • Некто
    09.10.2025
    Я недавно видел такую деточку,которая летела в дождь на самокате и виляла из стороны в сторону
  • Кастрычнік
    09.10.2025
    Зорг, у Ганцавічах - гэта шаленыя грошы.
  • 12345
    09.10.2025
    Некто, Вось і падзякуй улады за закон, якія даюць права забіваць і калечыць кожнага пешахода, які знаходзіцца на ходніку.

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты15

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

Усе навіны →
Усе навіны

Спецыялісту па бяспецы, які працаваў у МТБ і Белсвісбанку, далі калонію па палітычным артыкуле3

На матчы Італія — Ізраіль будуць задзейнічаны кінолагі, сапёры, беспілотнікі, тэхналогія выяўлення зброі і выбухоўкі

Зборная Фарэраў — больш не футбольны карлік. Яны маюць чатыры перамогі ў адборы4

Трамп: ЗША могуць перадаць Украіне ракеты «Тамагаўк», калі Расія не пакладзе канец вайне ў найбліжэйшы час7

У Беларусі пайшоў першы снег ВІДЭА1

Зборная Беларусі па футболе зноў прайграла шатландцам у адборачным матчы. Затое хоць раз забілі6

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так24

У МЗС расказалі, з якімі краінамі вядуць перамовы пра бязвізавы рэжым6

Забіты палкай воўк не быў шалёным: працяг гісторыі з Івацэвіцкага раёна25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты15

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць