Спорт22

Сабаленка прайграла ў паўфінале турніру ва Ухані. Чацвёртага тытула не будзе

Серыя перамог беларускі на гэтым турніры перарвалася на адзнацы ў 20.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images

Першая ракетка свету Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале прэстыжнага турніру ва Ухані. Беларуска саступіла шостай ракетцы свету з ЗША Джэсіцы Пегуле — 6:2, 4:6, 6:7.

Беларуская тэнісістка перамагала на гэтым турніры тры разы запар: ў 2018, 2019 гадах да пандэміі і ў 2024 годзе. Але цяпер абараніць тытул не змагла.

Цікава, што ў чвэрцьфінале Сабаленка атрымала 20‑ю перамогу запар на гэтым турніры. З 1990‑х такія серыі ўдаваліся толькі легендам Моніцы Селеш і Штэфі Граф, а таксама экс-першай ракетцы свету Каралін Вазняцкі.

Сабаленка ўжо дакладна скончыць год на першым месцы ў сусветным рэйтынгу. Гэтая параза ёй не перашкодзіць.

Каментары2

  • Ёсік
    11.10.2025
    У трэцьцім сэце весьці зь лікам 5-2, ды й пра.раць яго. Рана пачала аб сваім хлопцы думаць.
  • Так
    11.10.2025
    Ёсік, гэта ёй за слёзы жонак яе хлопцаў)) а так, згода, трэш-кантэнт сення быў пасля 5:2, яшчэ і тай-брэйк так заваліла. Але ўсё роўна да канца года - першая, пасля можа і ў дэкрэт))

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць