Эканоміка33

Беларусь спадзяецца адстаяць сваё мыта на аўтамабілі

Мытны камітэт намякае, што Мінск не пойдзе на павышэнне пошлінаў.

Чакаецца, што пытаньні Мытнага саюзу, у тым ліку парадак спагнаньня мыта з фізычных асобаў па шэрагу таварных пазыцый, будуць вырашаны на паседжаньні савета міністраў саюзнай дзяржавы, якое, як плянуецца, адбудзецца ў траўні.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі (ДМК)

Беларускі бок лічыць неабходным захаваць дзеючыя ў рэспубліцы стаўкі ўвазнога мыта на аўтамабілі для фізычных і пасьля ўступленьня ў сілу мытнага кодэкса Мытнага саюза (з 1 ліпеня 2010 г.). «Рэспубліка мае намер дастаткова жорстка адстойваць сваю пазыцыю», — падкрэсьлілі ў ДМК.

Па дадзеных ДМК, у студзені‑сакавіку 2010 года ў Беларусь было ўвезена 44,5 тысяч легкавых аўтамабіляў, што на 14% больш у параўнаньні зь першым кварталам мінулага года. З агульнай колькасьці ўвезеных аўтамабіляў 98% прыйшлося на долю фізычных асоб.

Раней паведамлялася, што Расея настойвае на падвышэньні Беларусьсю і Казахстанам з 1 ліпеня 2010 г. ставак увазнога мыта на аўтамабілі для фізычных асоб да расейскага ўзроўню.

Зараз на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць нацыянальныя стаўкі пошлін. Прадугледжваецца, што ў выпадку, калі іх велічыня ня будзе ўзгодненая краінамі‑удзельніцамі Мытнага саюза і не зацьверджаная Камісіяй гэтага органа, Беларусь, гэтак жа, як і Расея, і Казахстан, захавае нацыянальныя стаўкі на аўтамабілі для ўвозу фізычнымі асобамі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць