Грамадства88

У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі

Незвычайны аўтобус выйдзе ў апошнія дні кастрычніка на маршрут № 43, па якім размешчана нямала ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў.

Аўтобус на маршруце № 43 «ДС «Дружная». Фота з сацсетак

Ён мусіць прыцягнуць увагу пасажыраў да праблемы наркаманіі сярод моладзі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на мінскую міліцыю.

Тэматычна аформлены пасажырскі аўтобус МАЗ будзе курсіраваць з 27 па 31 кастрычніка ў рамках пілотнага праекта «Брэндаваны аўтобус», які запускае сталічная інспекцыя па справах непаўналетніх пры падтрымцы Мінгарвыканкама. Выбар маршруту № 43 «ДС «Дружная» — Сцяпянка» тлумачаць тым, што ўздоўж яго трасы знаходзіцца нямала ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў.

Падчас паездкі пасажыраў чакаюць кароткаметражныя фільмы і карысны аўдыякантэнт па прафілактыцы наркаманіі. Таксама прадугледжана магчымасць атрымаць кансультацыю ў спецыялістаў. Пасажыраў будуць суправаджаць прадстаўнікі сілавых органаў, сістэмы аховы здароўя і БРСМ.

Каментары8

  • .
    25.10.2025
    "Выбар маршруту № 43 «ДС «Дружная» — Сцяпянка» тлумачаць тым, што ўздоўж яго трасы знаходзіцца нямала ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў."

    Спіс падазроных можна разлядзець на мапе маршрута:
    Белмедпрепараты
    Минскэнерго
    Коммунарка
    Мотовелозавод
    Тракторный завод

    Профтехколледж
    Школа-интернат

    Степянка (жилой район)
  • Filipp
    25.10.2025
    "У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус"©
    Спачатку прачытаў антынаркамаўскі аўтобус, думаю, чым ім наркамаўка не пасуе?)
  • Nura
    25.10.2025
    На паперы ініцыятыва гучыць больш-менш добра, але ў выкананні міліцыі хутчэй за ўсё будзе крынж. Замест шчырых размоў пра залежнасці - наўпроставая прапаганда з неактуальнымі дадзенымі і спробамі запалохаць (крымінальнымі тэрмінамі). А варта не дадаваць сораму тэме (бо гэта не працуе), а прапаноўваць здаровыя альтэрнатывы ды псіхатэрапію.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая11

Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Супраць забароны на перавозкі расійскай нафты выступілі Грэцыя і Мальта2

У мінскай ЖКГ абверглі чуткі пра смеццевы калапс у Мінску

Нямецкі стартап паспяхова правёў выпрабаванні гіпергукавой ракеты. Гэта ўраўнуе Еўропу з Расіяй8

Эксперымент наглядна паказаў, як лёгка надурыць чалавека праз штучны інтэлект6

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock3

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск1

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая11

Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць