Свет33

Пасля выкрадання каштоўнасцей з Луўра, яго скарбы схавалі ў падземным сховішчы Банка Францыі

На такія беспрэцэдэнтныя меры бяспекі кіраўніцтва музея пайшло пасля дзёрзкага грабяжу, калі злачынцы за некалькі хвілін вынеслі з Луўра каштоўнасці на суму каля 88 мільёнаў еўра. Цяпер частка каштоўнасцей музея захоўваецца побач з залатым запасам краіны.

Скрадзеная дыядэма імператрыцы Яўгеніі (уверсе) і як карона (унізе), якая была кінутая грабежнікамі і пасля знойдзена на вуліцы. Фота: Wikimedia Commons

Як паведамляюць RTL і BFMTV, частку калекцыі — у тым ліку каралеўскія ўпрыгажэнні з Галерэі Апалона — пад узмоцненай аховай паліцыі перавезлі ў сховішчы Банка Францыі, размешчаныя на глыбіні 26 метраў. Менавіта там захоўваецца каля 90 % залатога запасу краіны, піша выданне Bild.

Крыніцы адзначаюць, што такі перанос — беспрэцэдэнтная мера бяспекі. У тым жа сховішчы ўжо знаходзяцца і знакамітыя запісныя кнігі Леанарда да Вінчы, ацэненыя больш чым у 600 мільёнаў еўра. Якая менавіта частка ювелірнай калекцыі была перамешчана, у музеі не ўдакладняюць.

Рабаванне адбылося раніцай 20 кастрычніка каля 9:30. Паводле звестак Libération, чацвёра ўзброеных і замаскіраваных грабежнікаў праніклі ў музей праз шкляныя дзверы, што трапілі ў «мёртвую зону» сістэмы відэаназірання. Усяго за некалькі хвілін яны, скарыстаўшыся пад’ёмнікам, шкларэзамі і бензапіламі, узламалі вітрыны і ўцяклі на матаролерах.

Скандал выклікаў вострыя пытанні да сістэмы бяспекі Луўра: на знешнім перыметры даўжынёй 1,3 кіламетра дзейнічала ўсяго пяць камер, прычым частка з іх не працавала. Пакуль што злачынцы застаюцца на волі, а французская паліцыя прыцягнула да расследавання спецыялістаў з Ізраіля і правярае магчымую датычнасць аднаго з супрацоўнікаў музея.

Каментары3

  • Жора
    25.10.2025
    Вельмі двухсэнсоўны загаловак, чытаецца як быццам злодзеі скралі каштоўнасці ў Луўры, а потым занеслі ў банк захоўваць, і ўжо там іх знайшлі.
  • Пытаннечкі
    25.10.2025
    Няма адказу на пытанні, чаму не працавала сігналізацыя, якая павінна была спрацаваць калі рабаўнікі выкарыстоўвалі шкларэз, і чаму каштоўнасьці не былі бачныя ахоўнікам праз відэакамеры. Нейкая хрэнь з наяўнай дапамогай супрацоўнікаў музея
  • Адказ марсэльскага радыё
    26.10.2025
    Пытаннечкі ,

    Таму што рабаўніцтва - inside job. Саўдзельнік супрацоўнік музея быў на сувязі з рабаўнікамі. Кіраўніцтва, у барацьбе за інклюзіўнасць, зрабіла ператрах персанала і набіралі людзей без праверкі на крымінальныя сувязі.

    Вітрыны кіраўніцтвам былі зменены з пафаснага ампіра (а таксама з браніраваным шклом і патаемнымі ёмістасцямі, куды падаюць каштоўнасці ў выпадку ўзлому), на базавыя, як ва ўсіх. Таму што трэба ісці ў ногу з часам.

    Рэжым працы ахоўных сістэм інклюзіўная старшыня аховы таксама вырашыла ня трэба правяраць рэгулярна, бо напэўна ёсць больш важкія івэнты і імпрэзы ў яе жыцці.

    Карацей паказушнасць, халатнасць і бардак, памножаныя на злы намер = злачынства дзесяцігодзя.

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць