Свет55

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін

Самы стары кіраўнік дзяржавы ў свеце, 92‑гадовы прэзідэнт Камеруна Поль Бія, перавыбраны на новы сямігадовы тэрмін.

Прэзідэнт Камеруна Поль Бія. Фота: Lintao Zhang / Pool Photo via AP

Бія набраў 53,66% галасоў, паведамляе Бі-бі-сі.

За час перадвыбарнай кампаніі Бія правёў толькі адзін мітынг. Дзесяць дзён кампаніі ён правёў у Еўропе, дзе знаходзіўся з прыватным візітам.

Патэнцыйна моцнага суперніка, лідара апазіцыі Марыса Камто, у ліпені да выбараў не дапусцілі. Гэтае рашэнне было пацверджана Канстытуцыйным судом, але многія ў краіне ўспрынялі яго як хітрасць, каб прыбраць канкурэнта. Пасля мінулых выбараў у 2018 годзе Камто заяўляў пра сваю перамогу і ладзіў масавыя пратэсты.

Бія займае пасаду прэзідэнта Камеруна з 1982 года. Пасля адмены абмежавання на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў у 2008 годзе ён атрымаў магчымасць балатавацца неабмежаваную колькасць разоў. У выпадку перамогі ён застанецца ва ўладзе да 99 гадоў. Пытанні пра стан здароўя Бія рэгулярна становяцца прадметам грамадскага абмеркавання, асабліва пасля яго 42‑дзённай адсутнасці летась. Улады тады заявілі, што ён адчувае сябе добра, і забаранілі публічнае абмеркаванне гэтай тэмы, спасылаючыся на меркаванні нацыянальнай бяспекі.

Каментары5

  • Няма іншых крыніц
    27.10.2025
    Зноў BBC RUSSIAN? Вы сур'ёзна?
  • Барадзед
    27.10.2025
    Вот блин! Переизбран. А я подумал, он скоропостижно скончался.
  • Ёсік
    27.10.2025
    Барадзед, калісьці дырэктар саўгаса казаў, што зь сёняшняй медыцынай плануе дацягнуць да 90 гадоў, вось хто будзе самым старэйшым у сьвеце. Карацей, 3-4 тэрміны шчэ будзе за фатэль трымацца, а тамака малому споўніцца 40 гадоў, і ён па ягонай Канстытуцыі заменіць гэты спарахнелы грыб.

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў38

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў7

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае32

Квадратны метр у «Мінск-Свеце» ўжо перавысіў $2400. Што там прадаецца?

Амерыканская тэлевядучая абвясціла ўзнагароду $1 млн за інфармацыю аб зніклай маці1

Трамп прымерыў залаты медаль Алімпіяды і адмовіўся яго вяртаць6

У Бабруйскай крэпасці адрэстаўруюць казарму, у двары якой пабудавалі канцлагер2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў38

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць