Свет33

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў

Перад гэтым 18‑гадовая дзяўчына адсядзела 13 сутак.

Фота: Медыязона

Ленінскі раённы суд Пецярбурга сёння разгледзеў адміністрацыйны пратакол аб дыскрэдытацыі расійскай арміі ў дачыненні да 18‑гадовай вулічнай спявачкі Дзіяны Логінавай, вядомай як Наока, піша «Медыязона».

Дзяўчына ўжо правяла 13 сутак у спецпрыёмніку — яе прызналі вінаватай у арганізацыі масавага мерапрыемства (частка 1 артыкула 20.2.2 КаАП). Сёння адразу пасля вызвалення яе павезлі ў суд для разгляду наступнага адміністрацыйнага пратакола.

У выніку суддзя Алена Самсонава аштрафавала Наоку на 30 тысяч расійскіх рублёў (380 даляраў) па пратаколе аб «дыскрэдытацыі» арміі з-за выканання песні Манетачкі «Ты салдат».

Аднак дзяўчыну не адпусцілі з залы суда пасля вынясення штрафу, яе з канвоем вывелі з суда. Адзін з сілавікоў, якія яе суправаджалі, сказаў, што Дыяна Логінава «працэсуальна затрыманая»: яе павязуць назад у 76‑ы аддзел міліцыі для складання чарговага пратаколу. Што гэта за пратакол — невядома.

18‑гадовая Наока (Дзіяна Логінава) вядомая як вакалістка вулічнага гурта Stoptime, свае выступы музыкі анансавалі ў тэлеграм-канале. У інтэрнэце сталі віруснымі відэа яе выступленняў з выкананнем песень «Порнафільмаў», Манетачкі, Noize MC і іншых музыкаў, прызнаных у Расіі «замежнымі агентамі».

На адным з апублікаваных відэа музыкі выконваюць песню «Кааператыў «Лебядзінае возера»» рэпера Noize MC, якую ў маі расійскі суд забараніў, указаўшы, што ў ёй «выкарыстоўваюцца прыніжальныя і абразлівыя характарыстыкі, якія могуць быць атаясамлены з фігурай, што сімвалізуе народ РФ».

У жніўні музыкаў затрымлівалі пасля аналагічнага выступлення, і тады яны паабяцалі, што не стануць змяняць рэпертуар. У той раз прычынай для затрымання стала парушэнне рэжыму цішыні — музыкаў адпусцілі пасля афармлення штрафаў.

«Вядома, мы працягнем стрытаваць, бо мы не напужаныя і не зламаныя», — падкрэслівала Наока.

Наоку затрымалі 15 кастрычніка ў Пецярбургу. Яна ноч правяла ў пастарунку міліцыі Пецярбурга. Ноч у аддзеле правялі таксама Аляксандр Арлоў і Уладзіслаў Лявонцьеў, удзельнікі Stoptime. Ёй далі 13 сутак (Яе прызналі вінаватай у арганізацыі масавага мерапрыемства). Яе калегаў асудзілі на такія ж тэрміны.

Сёння Наоку пасля вызвалення зноў прывезлі ў суд. Адказваючы на пытанні суддзі, дзяўчына кажа, што проста выконвала песні, якія ёй падабаюцца, у тым ліку песні Віктара Цоя і «Грамадзянскай абароны».

Каментары3

  • Filipp
    28.10.2025
    Якая адсталая краіна, у нас бы далі гадоў 3 мінімум.
  • .
    28.10.2025
    Скажу інакш: у нас унутраны тэрор горш за краіну, якая зараз вядзе агрэсіўную вайну.
  • Расея не адпускае?
    28.10.2025
    Такія навіны пра розныя расейскія спявачкі тут, каб беларусы не адарваліся да расейшчыны, без розніцы класічнай ці нібыта іншай "хорошей"?

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць