Грамадства7272

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

«Мы будзем гатовыя адкрыць два памежныя пераходы ў Баброўніках і Кузніцы», — заявіў 28 кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Адкрыццё пераходаў плануецца на лістапад.

На польска-беларускай мяжы. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

«Калі мы кажам пра тое, што гэтыя пераходы могуць быць адкрытыя, то галоўным чынам таму, што мяжа цяпер ахоўваецца так добра, як ніколі раней. Дзякуючы нашым сумесным намаганням польска-беларуская мяжа, бадай што, цяпер з’яўляецца мяжой, якая ахоўваецца найлепш у Еўропе. І дзякуючы гэтаму мы можам дазволіць сабе пэўную рызыку, звязаную з адкрыццём гэтых пераходаў, бо мяркуем, што карысць ад гэтага большая, чым рызыка, звязаная з гэтым. Менавіта таму, што атрымалася ўмацаваць гэтую мяжу», — падкрэсліў польскі прэм’ер.

Туск адзначыў, што гэта будзе «пробнае» рашэнне.

«Усё сведчыць пра тое, што калі мы ўзгоднім гэтую справу таксама з літоўцамі, скаардынуем нашы дзеянні, то ў лістападзе павінны адкрыць гэтыя два пераходы. Скажам так: на пробу», — дадаў ён, адзначыўшы, што «калі з якіх-небудзь прычын давядзецца закрыць мяжу, ён не будзе вагацца ні хвіліны».

«Спадзяюся, што ўсе разумеюць, па абодва бакі мяжы, без выключэння, што гэтыя пераходы могуць служыць звычайным людзям», — дадаў ён.

Па словах польскага прэм'ера, у выпадку Баброўнікаў «няма лагістычных» праблем для адкрыцця пераходу. Што тычыцца Кузніцы, то да канца года рух будзе дазволены толькі для аўтамабіляў вагой да 3,5 тоны. Прычына — рамонт пакрыцця дарогі, які ідзе акурат цяпер.

«Што тычыцца Полаўцаў (Полаўцы-Пяшчатка), то пакуль там знаходзіцца вайсковы лагер, гаварыць пра яго адкрыццё немагчыма», — патлумачыў Туск.

Раней Польшча закрыла шэраг пераходаў з Беларуссю, спасылаючыся на пытанні бяспекі і пагаршэнне адносін паміж Варшавай і Мінскам. Паводле Туска, адкрыццё новых пунктаў можа стаць «крокам да нармалізацыі кантролю на мяжы», калі сітуацыя застанецца стабільнай.

Адкрыццё пераходаў можа сведчыць пра асцярожную нармалізацыю ў адносінах дзвюх краін. Пакуль няясна, што абяцае Мінск узамен.

Каментары72

  • Nk
    28.10.2025
    Жадаю зараз паглядзець на твары літоўскіх чыноўнікаў.
  • Ооо
    28.10.2025
    Ну все, это подрыв устоев! Как же будет счас гореть тут в комментах, я за попкорном!
  • Ха
    28.10.2025
    Гэта Туск не чуў сёння заяву Лукі, што штурм мяжы мігрантамі ён і далей будзе працягваць, так што, як адкрыюць, так і зноў закрыюць, калі увогуле адкрыюць

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

У Светлагорскім раёне мужчына трапіў пад крыміналку за жаданне бачыць з дома раку8

Падчас пажару ў Століне пацярпелі 7 дзяцей

Стала вядома, хто стане хэдлайнерам канцэрта каля мінскага Палаца спорту 1 студзеня11

Агент, які зламаў сістэму. Гісторыя жыцця і перамогі Леха Валэнсы29

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ11

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў26

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць