Грамадства99

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрый Назаранка заявіў пра павелічэнне міграцыйных патокаў у Беларусь. 

За 9 месяцаў 2025 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць замежнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь на працу, павялічылася ў паўтара раза — з 21 тысячы да 32 тысяч чалавек.

На фоне прытоку замежнікаў у краіну адзначаецца павелічэнне на 17% улічаных злачынстваў, учыненых замежнымі грамадзянамі. Іх удзельная вага ў агульнай структуры злачыннасці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года троху павялічылася і склала 3,4%.

Колькасць беларускіх грамадзян, якія выязджаюць пры садзейнічанні юрыдычных асоб і ІП для працаўладкавання за мяжу, скарацілася з 3 тысяч да 2 тысяч чалавек. Але рэальны лік такіх беларусаў большы, чым паказвае афіцыйная статыстыка.

Каментары9

  • Мігрант
    29.10.2025
    Факт 1 з артыкула: Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў 1.5 раза = на 50%.

    Факт 2 з артыкула: Адзначаецца павелічэнне на 17% улічаных злачынстваў, учыненых замежнымі грамадзянамі.

    Выснова з артыкула: Расце злачыннасць сярод замежнікаў.

    Выснова з высновы: У абсалютных лічбах злачынствы павялічылісь, што відавочна пры х1.5, але у адносных паменьшылісь 17 < 50, таму можна было б зрабіць і адваротную выснову — злачыннасць сярод замежнікаў паменьшылась. Тая выснова якая прыведзена спыяе фарміраванню мігрантафобіі. Гэта тое самае што напісаць “Пасля выбараў 2020 года беларусы удзельнікі пратэстаў вымушаны былі масава з’ехаць з краіны. Паменьшаецца колькасць злачынстваў сярод беларусаў.”
  • Мігрант
    29.10.2025
    І яшчэ пашпарт Туркменістана на вобладке з такім загалоўкам, ну як так, ужо б хоць бы расейскі паставілі…
  • 150 тысяч пакистанцев
    29.10.2025
    Наталля, на том и стоит власть лукашенко....
    Скоро останутся красауцы и мигранты, т.е., Беларусь, будет приведена к идеалу лукашенок и идеальному состоянию для их кошельков и их власти ....

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі47

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць1

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі13

Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі25

Дзікабраз, якога бачылі пад Гомелем, уцёк з сядзібы ў Рэчыцкім раёне

«Мае продкі — немцы, але ў душы я рускі». Немец атрымаў шэсць гадоў за шпіянаж. І цікавая паралель са справай Крыгера ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі47

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць