Грамадства66

Буйныя гандлёвыя сеткі абавяжуць мець паліцы з прадукцыяй канцэрна «Беллегпрам»

На нарадзе ў канцэрне «Беллегпрам» абмеркавалі, як павялічыць прысутнасць беларускай прадукцыі на паліцах буйных гандлёвых сетак, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле дзейных на сённяшні дзень патрабаванняў, усе рознічныя крамы павінны мець у продажы тавары айчыннай лёгкай прамысловасці, аднак на практыцы гэта выконваецца не ўсюды. Крамы часта перавагу аддаюць замежным вытворцам, а беларускія тавары размяшчаюць на менш прыкметных месцах.

Нядаўна прызначаная новая старшыня канцэрна Надзея Лазарэвіч адзначыла, што доля беларускіх тавараў у вядомых сетках — «Еўраопт», «Санта», «Суседзі» — складае ўсяго 0,2% ад агульнага аб’ёму паставак, што вельмі мала. Напрыклад, Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне і Аршанскі льнокамбінат за дзевяць месяцаў паставілі ў адну з найбуйнейшых сетак прадукцыі толькі на 70 тысяч рублёў, хаця штомесяц вырабляюць тавару на больш чым 8 мільёнаў рублёў.

«Важна дамовіцца пра канкрэтныя планы паставак на астатнюю частку года і падрыхтаваць прапановы па загрузцы прадпрыемстваў, развіцці паставак на 2026 год», — падкрэсліла Лазарэвіч.

У сустрэчы ўдзельнічалі і прадстаўнікі сталічных універмагаў, якія ўжо маюць досвед працы з айчыннымі вытворцамі.

Паводле слоў кіраўніцы канцэрна, «Беллегпрам» плануе ініцыяваць змены ў пастанову №74, каб у крамах плошчай больш за 500 квадратных метраў абавязкова была асобная паліца з таварамі беларускай лёгкай прамысловасці.

Асаблівую ўвагу прапануецца звярнуць на прадукцыю Добрушскага фарфоравага завода, а таксама на палатняныя вырабы, ручнікі і пледы, якія пакуль мала прадстаўленыя ў сетках.

Па выніках нарады падрыхтуюць канкрэтныя прапановы па павелічэнні продажаў айчыннай лёгкай прамысловасці ў краіне.

Каментары6

  • Запісвайце
    03.11.2025
    Неправільна.

    Трэба кожнаму чыноўніку пад падпіску 2 касцюмы набываць і паліто.
    Кожным разам, калі новая калекцыя.
    Не набыў - не атрымаў прэміі.

    І прадпрыемствы працуюць, і ўсе будуць у выканкамах моднікі і модніцы.
  • бабруйчанін
    03.11.2025
    Калі да мЕнЕджера кіраўніцтва вяяяялікай гандлевай сеткі звяртаецца пастаўшчык
    З прадажы нашага барахла атрымліваецце свой % бонус прэмію
    А " беллегпрам" нічога ні здольна прапанаваць
    Як Вы лічыце Что абярэ "менеджэр"???
    Падобная формула дзейнічала і 30 год таму))) Ведаю аб чым кажу)))
  • Tut
    03.11.2025
    А колькі адсоткаў у такіх дзяржаўных сетках як Родны кут, Белкаапсаюз, Радзівілаўскі? 0%

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі25

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ27

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі25

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць